Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Чарговае даследванне гарадзенскіх навукоўцаў

Чарговае даследванне гарадзенскіх навукоўцаў

14 чэрвеня 2023, 19:42 Выданні 96
Чарговае даследванне гарадзенскіх навукоўцаў

Культурная спадчына Уніяцкай Царквы Беларусі (1596-1839 г.) / С. В. Марозава, С. П. Марозаў – Гродна: “ЮрСаПрынт”, 2023. – 298 с. ISBN 978-985-7257-71-3.

У Гародні выйшла чарговая кніга С. В. Марозавай і С. П. Марозава “Культурная спадчына Уніяцкай Царквы Беларусі (1596-1839 г.)”. Манаграфія прысвечана ўдзелу Уніяцкай Царквы Беларусі (1596-1839 г.) у культуратворчых працэсах канца XVI – першай паловы ХІХ ст. і яе ўкладу ў развіццё адукацыі, кніжнай культуры, архітэктуры, скульптуры, жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музыкі і тэатра Беларусі. Паказаны лёс культурнай спадчыны Уніяцкай Царквы ў ХІХ ст.

Прааналізавана гістарыяграфія царкоўнай Уніі як з’явы культуры. Гістарычна-культурная спадчына Уніі і адраджэнне Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы разгледжаны скрозь прызму сучаснага канцэпту “месцы памяці”.

Кніга прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас