Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германі. У Ляйпцыгу паставілі балет пры дапамозе штучнага інтэлекту. Упершыню ў свеце

Навіны Германі. У Ляйпцыгу паставілі балет пры дапамозе штучнага інтэлекту. Упершыню ў свеце

8 чэрвеня 2023, 06:38 У свеце 23
Навіны Германі. У Ляйпцыгу паставілі балет пры дапамозе штучнага інтэлекту. Упершыню ў свеце

Прэм’ера прайшла 28 траўня, першыя водгукі крытыкаў сведчаць, што відовішча выйшла больш чым уражвальнае.

 Ляйпцыгская опера. Фота: belcanto.ru

 

Пакуль ідуць спрэчкі, ці пагражае штучны інтэлект знішчыць працоўныя месцы або нават захапіць уладу над чалавецтвам, кіраўнік Ляйпцыгскай оперы Марыа Шродэр вырашыў перайсці ад тэорыі да практыкі. Для працы над новым спектаклем ён запрасіў брытанскага музыканта і эксперыментатара ў галіне штучнага інтэлекту Гары Ефа, вядомага пад сцэнічным псеўданімам Reeps100.

Гэта майстар жанру бітбокс, калі ўся музыка пішацца пры дапамозе голасу. Але Еф не проста імітуе гукі ўдарных музычных інструментаў, баса і іншых інструментаў, але і шырока прымяняе нейрасетку для апрацоўкі атрыманых трэкаў.

Падчас балета пад назвай Fusion (у перакладзе – сінтэз, або зліццё), музыкант са сваёй тэхнікай і двума мікрафонамі ўдзельнічае ў працы аркестра.

Сам балет падзелены на пяць раздзелаў: “Генезіс”, “Штучны інтэлект”, “Перазагрузка”, “Дэканструкцыя” і, нарэшце, тытульная “Зліццё”.

Як вынікае з анатацыі на сайце тэатра, спектакль прысвечаны магчымасцям чалавечага голасу, яго межам і здольнасці выказаць гэта праз танец. Штучны інтэлект ужываўся таксама пры распрацоўцы сцэнаграфіі.

Прэм’ера ў Ляйпцыгу прайшла 28 траўня, першыя водгукі крытыкаў сведчаць, што відовішча выйшла больш чым уражальнае.

– Мы даём штучнаму інтэлекту шанец стаць мастацкім, – цытуе аднаго са стваральнікаў балета, драматурга Ціла Райнхарда нямецкая медыяпраграма Tagesschau.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас