Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Конкурс ручной касьбы “Звініць каса – жыве вёска!”

Конкурс ручной касьбы “Звініць каса – жыве вёска!”

8 чэрвеня 2023, 07:04 Навіны 62
Конкурс ручной касьбы “Звініць каса – жыве вёска!”

Дата: 17 чэрвеня 2023г.

Месца правядзення: агрм. Ганчары (Лідскі р-н)

Для гасцей і жыхароў аграмястэчка Ганчары 17 чэрвеня пройдзе конкурс на лепшае валоданне майстэрствам касьбы.

Конкурс арганізаваны з мэтай захавання ручной касьбы як найстаражытнейшага беларускага рамяства.

На працягу свята касцы паспаборнічаюць і падзеляцца досведам, удзельнікі і госці змогуць паўдзельнічаць у розных майстар-класах па кляпанні касы, зборцы і разборцы касы, пляценні травяных лялек-абярэгаў “пакосніц”.

Усіх ахвотнікаў пачастуюць гарбатай з духмянай травы! Вакол пляцоўкі спаборніцтваў разгорнецца сапраўдны фэст. Пройдуць выставы-кірмашы рамесных вырабаў і сувеніраў, гандлёвыя намёты прапануюць розныя пачастункі, самадзейныя артысты створаць добры настрой.

А галоўнае, на свята можна прыйсці ўсёй сям’ёй!

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:2436
“Вытокі” звярнуліся да гліны
Культура

“Вытокі” звярнуліся да гліны

9 кастрычніка 2024, 21:3628
Нідэрланды перададуць у заказнік „Налібоцкі” 50 дзікіх коней пароды Konik
Грамадства

Нідэрланды перададуць у заказнік „Налібоцкі” 50 дзікіх коней пароды Konik

27 сакавіка 2019, 08:4227
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0927
Далучайцеся да нас