Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Католікі і праваслаўныя адсвяткавалі Троіцу

Католікі і праваслаўныя адсвяткавалі Троіцу

8 чэрвеня 2023, 07:21 Грамадства 29
Католікі і праваслаўныя адсвяткавалі Троіцу

У 2023 годзе католікі і праваслаўныя зноў адзначылі свята Найсвяцейшай Троіцы ў адзін дзень – 4 чэрвеня.

У гэтага свята няма сталай даты, яна залежыць ад даты Вялікдня. Сёлета Уваскрэсенне Хрыстова католікі і праваслаўныя святкавалі з розніцай у тыдзень, аднак даты свята Святой Троіцы супалі – чаму так?

Справа ў тым, што першапачаткова хрысціяне і ў заходняй, і ва ўсходняй традыцыі гэтае свята адзначалі адначасова з Сёмухай: святам Спаслання Святога Духу ў 50-ты дзень пасля Вялікадня. І калі ў праваслаўі абодва святы так і засталіся сумешчанымі, то ў Каталіцкім касцёле іх падзялілі ў XIV стагоддзі.

На 50-ты дзень пасля Вялікдня католікі адзначаюць выключна Спасланне Святога Духу на апосталаў – гэтай падзеі прысвечана Сёмуха. А ў наступную нядзелю, на 57-мы дзень пасля Вялікдня, у Каталіцкім касцёле асобна святкуюць свята Найсвяцейшай Троіцы – раскрываючы ў гэты дзень хрысціянскую праўду пра Адзінага Бога ў трох Асобах – гэта Бог Бацька, Сын (Езус Хрыстус) і Святы Дух.                                                                     Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас