Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Зборная Канады – чэмпіён свету па хакеі, зборная Германіі – срэбны прызёр

Навіны Германіі. Зборная Канады – чэмпіён свету па хакеі, зборная Германіі – срэбны прызёр

30 мая 2023, 20:14 Спорт, У свеце 23
Навіны Германіі. Зборная Канады – чэмпіён свету па хакеі, зборная Германіі – срэбны прызёр

Зборная Канады абыграла Германію і заваявала залатыя медалі чэмпіянату свету Зборная Канады двойчы саступала ў ліку цягам сустрэчы, але перамагла немцаў з лікам 5:2 і стала чэмпіёнам свету. Першыя два перыяды завяршыліся пры роўнасці на табло, але ў трэцім “кляновыя лісці” закінулі тры шайбы. У канадцаў дублем адзначыўся Самуэль Блэз з “Сэнт-Луіса” (11-я і 45-я), па адной шайбе закінулі Лоўсан Краўз з “Арызоны” (38-я ў большасці), Тайлер Тафалі з “Калгары” (52-я) і Скот Лоўтан з “Філадэльфіі” (59-я ў пустыя вароты). У нямецкай камандзе закінутымі шайбамі адзначыліся Джон-Джэйсан Петарка з “Бафала” (8-я) і Даніэль Фішбух з “Дзюсельдорфа” (34-я).

Канада застаецца самай тытулаванай зборнай па хакеі ў свеце. Апроч таго, што гэтае чэмпіёнства стала для іх ужо 28-м у гісторыі, канадцы таксама маюць у сваім актыве 16 срэбных і 9 бронзавых медалёў чэмпіянатаў свету.

Зборная Германіі стала срэбным прызёрам ЧМ-2023, паўтарыўшы тым самым свой лепшы вынік на сусветных першынствах. Раней немцы двойчы заваёўвалі срэбра (1930 і 1953) і гэтулькі ж раз бронзу (1932 і 1934).  Лепшым вынікам немцаў у XXI стагоддзі было срэбра Алімпіяды ў Пхенчхане.

Пачаўшы з пройгрышаў ад Швецыі (0:1), Фінляндыі (3:4) і ЗША (2:3), каманда Германіі паслядоўна перамагла Данію (6:4), Аўстрыю (4:2), Венгрыю (7:2), Францыю (5:0), Швейцарыю (3:1), паквіталася з ЗША (4:3), ну і нарэшце саступіла Канадзе (2:5).

Выступленне каманды Германіі можна без усякіх агаворак лічыць вельмі паспяховым і нават сенсацыйным. Але гэта і сведчанне высокага ўзроўню нямецкага хакею на сённяшнім этапе.

Паводле СМІ.

На здымку: Хакеісты зборнай Германіі цешацца перамозе над ЗША

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0615
Далучайцеся да нас