Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
4 чэрвеня – Сёмуха

4 чэрвеня – Сёмуха

30 мая 2023, 20:24 Грамадства 6
4 чэрвеня – Сёмуха

Апошнім познавеснавым святам была Сёмуха, або Тройца. Народная назва “Сёмуха” паходзіла ад таго, што гэтае свята адбываецца праз сем тыдняў пасля Вялікадня. Сёмуху называлі яшчэ Зялёным святам па той прычыне, што ў сёмушныя дні асабліва вялікая ўвага надавалася зеляніне. 

На Сёмуху хату і падворкі ўбіраюць “маем”: сцены і вокны аздабляюць у хаце галінкамі бярозы і клёну. Дарожкі на падворку, якія папярэдне чыста вымяталі, пасыпалі жоўтым пяском, падлогу ў хаце – “яварам” (аерам). Дзяўчаты адпраўляліся ў лес “завіваць бярозкі”, бралі з сабой розную ежу і пітво. Пяклі яечню, частаваліся і спявалі траецкія песні. Скончыўшы спяваць, дзяўчаты махалі фартухамі і раскачвалі бярозу так, каб потым звязаць яе вершаліну з другой, і папарна праходзілі пад імі. Гэты абрад называўся абрадам “кумлення”.

Яшчэ Сёмуха лічылася святам у гонар ушанавання продкаў. Сёмушныя дзяды адлюстравалі сабой пашыраны ў старажытнасці культ продкаў. Верылі, што ў гэты дзень душы памерлых наведваюць родныя мясціны.

На Сёмуху ладзілі кірмашы, фэсты. Сёмушны (Траецкі) тыдзень – невялічкая перадышка ад клапатлівых веснавых сельскагаспадарчых работ. Да гэтага дня імкнуліся папалоць усе грады. Гаспадары аглядалі свае лугі, сачылі, прадугадвалі па прыкметах надвор’е і рыхтавалі косы да касьбы. А ў гэты час ужо гучалі касецкія песні.

А. СУХАВЕРСКАЯ,

метадыст РМЦ па фальклоры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы
Выданні

Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы

22 ліпеня 2019, 11:1321
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3418
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Культура

Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

11 красавіка 2019, 11:0517
Далучайцеся да нас