Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Запрацаваў сэрвіс “Моўная даведка” ад Інстытута мовазнаўства

Запрацаваў сэрвіс “Моўная даведка” ад Інстытута мовазнаўства

25 мая 2023, 09:51 Мова 203
Запрацаваў сэрвіс “Моўная даведка” ад Інстытута мовазнаўства

Пачаў працу сэрвіс “Моўная даведка” ад Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён будзе адказваць на пытанні, якія тычацца правапісу, вымаўлення, значэння і ўжывання слоў і выразаў, гісторыі беларускай мовы, народных гаворак, этымалогіі, лінгвістычных выданняў.

 “Моўная даведка” ставіць за мэту павышэнне ўзроўню пісьменнасці і агульнае развіццё культуры маўлення ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, папулярызацыю выданняў Інстытута мовазнаўства, аб’ектыўнае адлюстраванне фактаў пра беларускую мову.

Дасылаць пытанні можна на электронную пошту daviedka@belcentre.by. На сайце будуць размяшчацца толькі пытанні, адказы на якія могуць быць карысныя шырокаму колу чытачоў. Адказы даюцца бясплатна.

Падобны па функцыі сайт Грамота.ру для праверкі правапісу рускай мовы дзейнічае аж з 2000 года.

На сайце ж самога Беларускага N-корпуса маецца корпус тэкстаў сучаснай беларускай мовы, дзе можна адшукаць ужыванне таго ці іншага слова або выразу ў кантэксце.

Яшчэ адзін сэрвіс на сайце, “Беларускі Біблійны корпус”, змяшчае 16 перакладаў Бібліі на беларускую мову, а таксама тэксты на іншых мовах (лаціна, яўрэйская, украінская, польская і іншыя) для параўнанняў і ўяўляе сабой зручны і эфектыўны інструмент для перакладчыкаў і даследчыкаў Бібліі.

А раздзел “Праверка правапісу +анлайн” дапаможа пазбавіцца памылак у тэксце, напісаным афіцыйным правапісам. Тут жа можна спампаваць карысны дадатак для браўзера LanguageTool для праверкі беларускага правапісу.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3415
Далучайцеся да нас