Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пасля рэканструкцыі часткова адкрыўся палацава-паркавы комплекс у Свяцку пад Гародняй

Пасля рэканструкцыі часткова адкрыўся палацава-паркавы комплекс у Свяцку пад Гародняй

25 мая 2023, 07:40 Культура 56
Пасля рэканструкцыі часткова адкрыўся палацава-паркавы комплекс у Свяцку пад Гародняй

У панядзелак, 15 траўня, адбылася цырымонія частковага адкрыцця палацава-паркавага комплексу “Свяцк”, паведаміў тэлеграм-канал Гарадзенскага аблвыканкама “Пул 4 рэгіён”.

 У рамках першай чаргі рэканструкцыі палацава-паркавага комплексу “Свяцк”, як паведамляецца, завяршылі добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, абнавілі фасад палаца, уладкавалі гатэльныя нумары, стварылі SPA-цэнтр, пральні.

У старадаўняй частцы корпуса, дзе калісьці быў свіран, размясцілі піўны рэстаран і бровар. На тэрыторыі комплексу таксама з’явіўся гасцявы домік з басейнам, саўнай, більярдным сталом.

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў і кіраўнік праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаўр.

Палацава-паркавы ансамбль у Свяцку – помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагоддзя. Ён быў пабудаваны ў 1779 годзе па замове гарадзенскага маршалка Юзафа Валовіча італьянскім архітэктарам Джузэпе Сака.

У канцы XIX стагоддзя адзін з нашчадкаў Валовіча прайграў радавы маёнтак у більярд. Пасля таго палац быў закінуты і моцна пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны, а пасля ад марадзёраў. Пачынаючы з 1930-х гадоў пры розных уладах тут месціліся медыцынскія ўстановы.

У 2005 годзе палац апусцеў, а цяпер тут вядуцца рэстаўрацыйныя работы.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Далучайцеся да нас