Home
Мова

Для ЦЭ амаль 22% беларускіх адзінаццацікласнікаў выбралі беларускую мову

Для ЦЭ амаль 22% беларускіх адзінаццацікласнікаў выбралі беларускую мову

Пра гэта паведаміў БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

– Для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене зарэгістравана 53 316 чалавек. Большасць з іх – 41 776 школьнікаў – выбралі для выпрабаванняў рускую мову, 11 509 – беларускую, – распавёў Юрый Міксюк.

Экзамен стартаваў па ўсёй краіне адначасова 14 траўня ў 11.00. Выпускнікі цэнтралізавана ў суправаджэнні  педагогаў прыбылі у пункты ЦЭ за гадзіну. Варыянты экзаменацыйных заданняў засакрэчаныя, яны былі дастаўлены фельд’егерскай службай непасрэдна ў пункты здачы. Такіх па краіне налічваецца 144.

Удзельнік ЦЭ, які не з’явіўся на выпрабаванне або вызвалены ад яго непасрэдна падчас экзамену па ўважлівых прычынах (захворванне або іншыя не залежныя ад навучэнца абставіны, пацверджаныя дакументальна), зможа здаць ЦЭ ў рэзервовыя дні ці іншыя тэрміны. Першы этап рэзервовых дзён адбудзецца 23 і 25 траўня, другі этап запланаваны на 13 і 15 ліпеня, трэці – на 21 і 23 жніўня. Неабходна памятаць, што тыя, хто здае цэнтралізаваны экзамен у жніўні ўдзельнічаць у прыёмнай кампаніі ў ВНУ не змогуць, пайсці вучыцца можна будзе толькі ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Інфармацыю аб выніках ЦЭ можна будзе атрымаць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельніку выдадуць у яго ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі пад подпіс пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу.                                                    

 БелТА.

Previous article Легенда беларускай бібліяграфіі
Next article Шляхецкі баль у палацы Дамбавецкага

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915