Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Прэс-рэліз: “Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі”

Навіны Германіі. Прэс-рэліз: “Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі”

11 мая 2023, 22:25 Грамадства 15
Навіны Германіі. Прэс-рэліз: “Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі”

Пасольства Германіі ў Менску транслюе ў Беларусі відэазапісы выступленняў нямецкіх экспертаў

Пасольства Германіі ў Менску дае слова нямецкім экспертам на сваім новым канале ў Youtube.

На канале https://www.youtube.com/@Posolstvo GermaniiMinsk/ пад загалоўкам “Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі” Пасольства прадстаўляе выступленні выдатных нямецкіх экспертаў з акадэмічным і практычным досведам. Відэазапісы выступленняў транслююцца на рускай мове з нямецкімі субцітрамі. Такім чынам Пасольства Германіі ў Менску знаёміць беларускае грамадства з прафесійнымі каментарыямі экспертаў, што датычацца значных для грамадства тэм і дыскусій, рэлевантных у тым ліку і для Беларусі, і забяспечвае пастаянны зручны доступ да іх для ўсіх зацікаўленых. Пасол Манфрэд Хутэрэр паясніў: “Мы хочам даць беларусам, як унутры краіны, так і за яе межамі магчымасць падтрымліваць кантакт з Германіяй, нямецкай культурай і нямецкімі экспертамі па тэмах, якія датычацца Беларусі. Пасля вымушанага спынення працы ў Беларусі Інстытута імя Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) мы зараз адкрываем новыя лічбавыя магчымасці для гэтага на Youtube. У нас ужо ёсць станоўчы досвед у гэтай сферы з нашай паспяховая старонкай у Facebook https://www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk/”.

Ужо можна было ўбачыць на нашым Youtube-канале https://www.youtube.com/@PosolstvoGermanii Minsk/ першы даклад прафесара і доктара навук Ангелікі Нусбергер. Яна прафесар Кёльнскага ўніверсітэта і кіруе там Акадэміяй абароны правоў чалавека ў Еўропе на пасадзе дырэктара. Да гэтага прафесар Нусбергер дзевяць гадоў займала пасаду суддзі ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека ў Страсбургу, тры з іх – у якасці віцэ-прэзідэнта. Як спецыяліст па канстытуцыйнаму і міжнароднаму праву, Ангеліка Нусбергер з’яўляецца выдатным нямецкім экспертам з міжнароднай рэпутацыяй. У запісаным для Пасольства Германіі ў Мінску дакладзе “Умацаванне правоў чалавека ў неспакойныя часы” яна кажа аб узнікненні і актуальнасці ўніверсальных правоў чалавека. Глядзіце відэазапіс выступлення прафесара Нусбергер на новым Youtube-канале Пасольства Германіі ў Менску: https://www.youtube.com/watch?v=0hrvwHxmfp4

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0417
Далучайцеся да нас