Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Танцуем па-сучаснаму, танцуем па- даўнейшаму

Танцуем па-сучаснаму, танцуем па- даўнейшаму

3 мая 2023, 06:43 Грамадства, Культура 52
Танцуем па-сучаснаму, танцуем па- даўнейшаму

39 калектываў харэаграфічнага мастацтва прадставілі 29 красавіка сваю творчасць у адкрытым рэгіянальным фестывалі конкурсе “Крышталiкi запрашаюць” у г. Бярозаўцы.


А літаральна праз месяц, 27 траўня 2023 г., на базе філіяла “Дзітвянскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” адбудзецца абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”.
Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гарадзенскай вобласці з’едуцца ў ам. Дзітва, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 50 і больш гадоў з захаваннем мясцовага адметнага выканальніцкага стылю.
Традыцыйнымі ў рамках фестывалю-свята будуць:
– выступленні лепшых фальклорных калектываў Гарадзеншчыны,
– майстар-класы па побытавых танцах,
– флэшмоб “Танцуем разам”,
– выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой можна будзе набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ.
ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас