Інфармацыйны рэсурс “Культура і мастацтва” падзяліўся з культурнай грамадскасцю рэспублікі навіной аб тым, як у Палацы культуры прайшоў адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс “ArtDANCE Fest 2023”.
Ініцыятарамі правядзення фестывалю з’яўляюцца кіраўнік студыі сучаснага танца “ArtDANCE STUDIO” – Кацярына Асядач-Брылеўская і дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды”.
Папулярнасць, прэстыж і значнасць гэтага праекта пастаянна растуць. Важна, што “ArtDANCE Fest” – гэта праект, удзел у якім дае ўнікальную магчымасць выступіць на вялікай сцэне і заявіць пра сябе, не з’яўляючыся прафесіяналам, бо адна з галоўных мэт фестывалю – падтрымка і папулярызацыя харэаграфічнай аматарскай творчасці.
ТК “Культура Лідчыны.