Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Людзі культуры Гарадзеншчыны

Людзі культуры Гарадзеншчыны

29 сакавіка 2023, 07:20 Выданні, Культура, літаратура 42
Людзі культуры Гарадзеншчыны

У Гародні ў выдавецтве ЮрСаПрынт выйшла кніга Святланы  Марозавай “Людзі культуры Гродзешчыны: Леанід Лаўрэш”. –  2023. – 64 с. І8ВУ 978-985-7257-40-9.

 

Кніга прысвечана біяграфіі, радаводу, даследчай і творчай дзейнасці беларускага пісьменніка, даследчыка гісторыі Беларусі, буйнога лідскага краязнаўца Леаніда Лявонцьевіча Лаўрэша – інжынера па адукацыі і роду дзейнасці. Ен паказаны як пісьменнік, які прэзентуе прафесійную культуру гісторыка; як асветнік, што стварыў і паставіў на службу навуцы і краязнаўству гістарычны сайт pawet.net як патрыёт Лідскага краю.

Кніга ўтрымлівае 300-гадовы радавод і генеалагічнае дрэва роду Лаўрэшаў.

 

… Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у горадзе Лідзе. У 1970–1980 вучыўся ў Лідскай сярэдняй школе № 11. Падчас вучобы праявіў цікаваць да астраноміі і гісторыі. Наведваў астранамічны гурток пры Лідскім планетарыі. У 1985 г. скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер – Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). Спецыяльнасць па дыпломе – інжынер-электрык.

У 1986 г. стварыў сям’ю. Жонка – Лаўрэш (Хруль) Галіна Іосіфаўна, інжынер-хімік і эканаміст-бухгалтар, паходзіць са старажытнай лідскай шляхты. Сын Вадзім, 1986 года нараджэння – магістр інфарматыкі, спецыяліст у сферы ІТ-тэхналогій, жанаты з Катажынай з роду Кавальчыкаў. Іх сын Альгерд (любімы ўнук Л.Л. Лаўрэша) нарадзіўся ў 2017 г. …

 

У кнізе прыводзяцца выказванні вядомых гісторыкаў пра навуковую вартасць кніг Леаніда Лаўрэша. Спіс публікацый Л. Лаўрэша дае ўяўленне пра сферу яго даследчых зацікаўленняў: праблематыку, храналогію, геаграфію. У сукупнасці матэрыялы гэтага выдання адлюстроўваюць уклад пісьменніка-даследчыка ў пашырэнне ведаў аб гісторыі Лідчыны і асэнсаванне месца гэтага краю ў еўрапейскім гістарычным кантэксце.

Прызначана для даследчыкаў і аматараў гісторыі і культуры Беларусі, Гарадзеншчыны, Лідчыны; тых, хто любіць гэты край і цікавіцца персаналіямі яго вядомых ураджэнцаў.

Станіслаў Суднік.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Далучайцеся да нас