Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускі дырыжор Іван Касцяхін аднавіў страчаную оперу Горскага “Маргер”

Беларускі дырыжор Іван Касцяхін аднавіў страчаную оперу Горскага “Маргер”

15 сакавіка 2023, 19:06 Культура 35
Беларускі дырыжор Іван Касцяхін аднавіў страчаную оперу Горскага “Маргер”

Беларускі дырыжор Іван Касцяхін і дырэктар Biuro Polonijne Гжэгаж Сарачыньскі прадставілі ў Варшаве адноўленую партытуру страчанай оперы кампазітара Канстанціна Горскага “Маргер”. Гэта крыху дэтэктыўная гісторыя, у якой шмат шчаслівага збегу абставінаў, адданасці сваёй працы.

Спачатку – пра асобаў гэтай гісторыі. Іван Касцяхін – былы дырыжор беларускага Нацыянальнага тэатру оперы і балета. Апошні час жыве ў Варшаве.

Гжэгаж Сарачыньскі, дырэктар Biuro Polonijne, раней доўгі час працаваў консулам у Харкаве ва Украіне. Ён шмат высілкаў прыклаў да таго, каб раскрыць асобу кампазітара Канстанціна Горскага, знайсці матэрыялы яго музычнай спадчыны.

Уласна сам Канстанцін Горскі. Чалавек, які нарадзіўся ў  1859 годзе пад Лідаю, жыў на тэрыторыі сучасных Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы. У 1905 годзе Канстанцін Горскі напісаў оперу паводле паэмы “Маргер” Уладзіслава Сыракомлі. Прэм’ера твора адбылася ў 1927 годзе, ужо пасля смерці кампазітара, і гэта быў першы і апошні яе паказ.

У оперы прадстаўлены напаўгістарычныя падзеі, якія адбываліся ў XIV стагоддзі. Паданне сведчыць, што на Замкавай гары ў мястэчку Пулен над Нёмнам (гэта ваколіцы сучаснага горада Коўні) быў замак пад камандай гедымінавага кашталяна Маргера. У 1336 г. кашталян разам з дружынай і мясцовым насельніцтвам аказаў гераічны супраціў тэўтонскаму наступу. У оперы ёсць любоўная лінія, моманты асабістага выбару і кропкі незваротнасці гэтага выбару, якая прыводзіць да таго, што абаронцы замка падчас чарговага наступу церпяць паразу, гінуць іх сем’і і ўласна кашталян Маргер. Адным словам драматычны і маштабны твор.

У другую сусветную вайну партытура для аркестра оперы “Маргер” згарэла. Цудам захаваўся толькі клавір – ноты для спеваў з фартэпіяна.

Улады і грамадскасць Ліды ўжо многія годы стукаюцца ва ўсе “творчыя” дзверы, каб убачыць пастаноўку “Маргера” ў Лідскім замку.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Дзень роднай мовы з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
Грамадства

Дзень роднай мовы з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

21 лютага 2019, 10:2714
Далучайцеся да нас