Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
16-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў Лідскім каледжы

16-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў Лідскім каледжы

15 сакавіка 2023, 17:41 Мова 51
16-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў Лідскім каледжы

У Лідскім каледжы праходзіла адразу некалькі дыктовак:

  1. Купалаўская дыктоўка. З прывітальным словам да ўсіх удзельнікаў дыктоўкі выступіла рэктар ГРДУ імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка. Прымалі ўдзел замежнікі з Кітая, В’етнама, Расіі і інш. краін. Ад каледжа дыктоўку пісала выпускная група 84 да (3 курс) і выкладчыкі.
  2. У каледжы выкладчыкі беларускай мовы падрыхтавалі дыктоўку пад агульнай назвай “Ліда – мой горад”. Пісалі групы 89 да, 88 да, 102 па, 334 т, 60 впа і астатнія групы 1-га курса.

З самай раніцы 21 лютага ў каледжы праходзілі розныя мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове:

– інтэрактыўная гульня “Воблака слоў” – самая распаўсюджанае слова на беларускай мове атрымалася “бульба”;

– чэлендж “Маё любімае слова на беларускай мове”. Актыўны ўдзел прымалі навучэнцы, выкладчыкі, работнікі каледжа.

Сярод слоў былі: “матуля, пяшчота, зорка, сонейка”. Аднак самым папулярным словам аказалася слова “каханне”. Чэлендж арганізавала група 88 да 1 курса;

– конкурс буклукаў. Актыўны ўдзел прыняла група 1-га курса 89 да. Буклукі на кнігі Ул. Караткевіча “Быў. Ёсць. Буду” і “Каласы пад сярпом тваім” навучэнак А. Кавальчук і Д. Лаўскай былі адзначаны як лепшыя;

– традыцыйна ў Дзень роднай мовы выкладчыкамі каледжа сумесна з выпускнікамі праводзіцца гульня “Размаўляем па-беларуску”. У гэтым годзе гульцамі сталі навучэнцы 1-га курса – груп 44 с, 333 т, 334 т.

Дзень роднай мовы прайшоў з актыўным удзелам навучэнцаў, выкладчыкаў, работнікаў каледжа і стаў запамінальным і яскравым.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас