Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З родным словам круглы год

З родным словам круглы год

7 сакавіка 2023, 09:05 Мова 54
З родным словам круглы год

Паэтычная хваля “З родным словам круглы год” у аграгарадку Дворышча закранула шматлікіх жыхароў мястэчка. У Міжнародны дзень роднай мовы наведвальнікі філіяла “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча” атрымалі кнігі беларускіх пісьменнікаў на роднай мове на сваіх працоўных месцах, каб затым, сваім прыкладам, заахвочваць сваіх дзяцей і родных да чытання на беларускай мове.

Асобная частка мерапрыемства закранула юных жыхароў аграгарадка. Вучні 3 класа мясцовай школы наведалі бібліятэку і з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах “Пазнаёмімся з назвамі старых рэчаў!”, “Прыгадаем: так ці не?”, “Перакладчык” і інш. Мерапрыемства завяршылася паэтычным конкурсам на лепшага чытальніка.

Кацярына Сандакова,

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынга ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас