Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ДЫКТОЎКА НА ШТОДНЯ або КАБ НЕ ХВАРЭЛІ

ДЫКТОЎКА НА ШТОДНЯ або КАБ НЕ ХВАРЭЛІ

7 сакавіка 2023, 09:14 Мова 8
ДЫКТОЎКА НА ШТОДНЯ або КАБ НЕ ХВАРЭЛІ

Штодня спатыкаю людзей

якія

мовы сваёй адракліся

 

гукаў чароўных

працяжных складоў

слоў-малітваў

 

штодзень бачу гэтых людзей

хачу прачытаць на іх тварах

стан адчаю

жах невылечнай хваробы

пакуту і немасць

 

наважваюся загаварыць

з імі

 

слоў не знаходжу  

(В. Дранчук.)

 

Кожная Агульнанацыянальная дыктоўка – гэта супольная радасць беларускага маўлення і пісьма, імкненне далучыць да  спасціжэння і адчування гэтай радасці новых людзей. Дзеля гэтага шчыруем-шукаем   узорныя  тэксты на старонках кніг вядомых пісьменнікаў, краязнаўцаў, гісторыкаў. Сёлета думкі былі скіраваны на родны Нясвіж, яго 800-гадовы юбілей, 200-годдзе Уладзіслава Сыракомлі і 170 гадоў ад першых публікацый яго знакамітых “Вандровак…”. Сярод адабранага быў верш Сяргея Новіка-Пеюна “Песня аб Нясвіжы”,  урыўкі з прадмовы У. Сыракомлі “Да зычлівага чытача” і “Уезд у Нясвіж” з яго краязнаўчых вандровак. “Пачынае мацней стукаць сэрца: гэта мы ўязджаем у дарагое даўнімі ўспамінамі месца”, – як жа не нагадаць нясвіжцам гэтыя словы прызнання ў  любові да нашага горада.

Па арганізаванасці, колькаснай актыўнасці, шчырай святочнасці ўдзелу, як і ў папярэднія гады, так і сёлета, вылучыўся Нясвіжскі педагагічны каледж імя Якуба Коласа. Ва ўстанове ўжо стала традыцыяй, што АНД пішуць не толькі навучэнцы, але і выкладчыкі на чале з кіраўніком установы (сёлета – 38 педагогаў; выдатны прыклад, які , на жаль , яшчэ не падтрыманы паўсюдна ў  школах). Выкладчыца роднай мовы і літаратуры Марыя Фабіянаўна Енчык сведчыць, што ўрачысты настрой у сценах педкаледжа панаваў з самага рання. А песні “Родная мова”, “Бацькоўская хата” і інш. у  выкананні гурта “Дразды”  чуліся яшчэ  на падыходзе, на парозе.

У настаўнікаў Карцэвіцкай СШ іншая практыка: у вольны час яны , так бы мовіць, падсядаюць , да тых класаў,  тых вучняў якія пішуць.

– Такая супольная дыктоўка вымагае большай адказнасці і вучняў, і настаўнікаў, – кажа выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Ірына Уладзіміраўна Гаціла.

Гэткім жа чынам, і дарослыя, і школьнікі, пісалі АНД-16 у Раённнай бібліятэцы імя П. Пранузы. У раённым сацыяльным цэнтры пісалі толькі пажылыя людзі, але арганізатар дыктоўкі, валанцёр установы Станіслава Георгіеўна Вальчык паклапацілася, каб ніхто не сумаваў, каб сустрэча была максімальна пазнавальнай, вясёлай, займальнай, з перспектывай далейшых краязнаўчых заняткаў, экскурсій, падарожжаў і, зразумела ж, беларускамоўнай практыкі.

Прыватную дыктоўку пра Нясвіж пісалі ў Свержані і Гарадзеі, Высокай Ліпе і Карцэвічах. А яшчэ нечакана з’явілася і рэалізавалася  ініцыятыва:  скарыстоўваючы даступныя сёння амаль кожнаму чалавеку электронныя  сродкі, даслаць сябрам, знаёмым уранні святочнага дня невялічкі (на 1-2 абзацы) беларускамоўны тэкст, аздоблены васількамі ды рамонкамі (замест ціктокавых кубачкаў кавы з банальнымі пажаданнямі). Прапанавалі перапісаць тыя колькі слоў у свой нататнік, … каб не хварэць, быць у добрым пачуванні і душэўным  ладзе з самім сабой. З самім сабой,  як пачцівым беларусам, што жыве на беларускай зямлі,  размаўляе  і піша, ці толькі спрабуе  размаўляць і пісаць, на  мове свайго народа.

Вольга Гаціла.

Нясвіж.

Фота 1. Пішуць выкладчыкі Нясвіжскага педкаледжа імя Якуба Коласа.

Фота  2- 3. Дзень роднай мовы ў Карцэвіцкай СШ.

Фота  4. У сацыяльным цэнтры: дыктуе валанцёр С. Вальчык.

Фота 5. Бланк дыктоўкі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд
літаратура

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

19 верасня 2023, 22:4122
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!

7 красавіка 2021, 00:3517
Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы
Выданні

Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы

22 ліпеня 2019, 11:1317
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Далучайцеся да нас