Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У ПРОМНЯХ ЗОРНАЙ СЛУЖБЫ

У ПРОМНЯХ ЗОРНАЙ СЛУЖБЫ

22 лютага 2023, 11:35 Культура 55
У  ПРОМНЯХ  ЗОРНАЙ  СЛУЖБЫ

Прысвячецца Зарыцкаму Эдуарду Барысавічу (9.02.1946-6.06.2018) – кампазітару,  Народнаму артысту Рэспублікі Беларусь, Заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі, кавалеру ордэна Францыска Скарыны.

 

1.

Габой. Валторна. Пастараль.

Капрычыо і Канцэрціна…

Там фартэп’яна, тут- раяль…

Зарыцкі – талентаў залева!

                                   9.02.2010 г.

 

2.

Прыпадношу Эдуарду

я паўнюсенькую кварту

літар у расе,

не выносячы за рыскі

Вам падзяку, Эд. Зарыцкі,

за часіны ўсе.

Хай Вам ноты, як лілеі,

карагодзяць юбілеі,–

каб Народныя Алеі

чулі новы старт.

– Узнясення, Эдуард!

                              29.ХІ.2011 г.

 

Маё творчае супрацоўніцтва з Эдуардам Зары-цкім: песні “Дом дружбы”, “Горад-пабрацім”, “Падня-бесная песня”.

Кожная сустрэча ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі пачыналася своеасаблівым гмінам таварыства:

Мы промні зорнай службы.

Нам верыцца здаля,

Што стане Домам дружба

Ўся Зямля.

 

З гэтай нагоды Эдуард Зарыцкі сказаў: “Служыць узаемаразуменню, спарадненню народаў, спрыяць узбагачэнню-дыфузіі нацыянальных культур, – пачэсная справа кожнага творцы”

                      Сяргей Панізьнік,

старшыня таварыства “Беларусь – Латвія”

пры БТД (1994), кавалер Ордэна Трох Зорак

Латвійскай Рэспублікі (1988).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
Далучайцеся да нас