СЯРОД ДОБРЫХ ЛЮДЗЕЙ
Коля застаўся без бацькоў, калі яму споўніўся… адзін месяц. Менавіта праз гэты час памерла ад двухбаковага запалення лёгкіх яго мама-аптэкарка з бешанковіцкай вёскі Клешчыно Ганна, якая паехала нараджаць будучага палкоўніка ў Віцебск. Малы з’явіўся на свет 19 ліпеня 1956 года. Адзінае, што жанчына паспела зрабіць для нашчадка – даць яму імя ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца. Пра гэта, а таксама пра бацьку Нічыпара Гапеенку, які ад роднага сына адразу ж адмовіўся і хутка ажаніўся з другой, бабуля Домна Сцяпанаўна і дзядуля Міна Пятровіч распавялі ўнуку, калі ён не хадзіў яшчэ ў Бачэйкаўскую сярэднюю школу, дзе набываў потым пер-шапачатковыя веды. Усынавіць малога, якога забралі з абласнога Дома дзіцяці, старыя ўжо не мелі па свайму ўзросту права, і гэта зрабіла іх дачка Еўдакія. Так Мікалай стаў Арлоўскім, дванаццатым дзіцём у сям’і, якая ўсё жыццё даглядала спецыфічна хворую, нядужаю, слабую сястру гаспадыні Ганну. Сваю непаўторную бабулю Мікалай літаральна абагаўляў, лічыў і называў роднай мамай да самых апошніх яе дзён. Яна ж у сваю чаргу звярталася да яго – “сыночак”. Цярпліва і “правільна” выхоўвала, не шкадуючы ні часу, ні намаганняў, ні здароўя.
Цягам многіх няпростых для сям’і гадоў) гэтая працавітая, добрасардэчная і паблажлівая жанчына рабіла ўсё магчымае, каб сын-унук стаў добрым чалавекам. Бо добраму, заўважала яна, добра і ў запечку, а благому блага і на куце. Разам з мужам, якому ўнук у свае 13-14 (!) гадоў (да яго смерці ў1971-м) сам рабіў уколы кардыяміну, яна вучыла Міколку не саромецца і не баяцца ніякай пра-цы, імкнуцца рабіць любую справу як мага лепей, дасканалей і прасіла пастаянна вучыцца. Калі з вучобай узнікалі складанасці і цяжкасці, на дапамогу адразу ж кідаліся цётка Еўдакія, якая пражыла ўсяго 47 гадоў, і дзядзька Валодзя. Апошні, пасля смерці Міны Пятровіча забраў юнака да сябе ў абласны цэнтр, дзе яго чакала ПТУ-37 машына-будавання імя М. П. Шмырова.
Пасля ўстановы малады аўтаслесар-матарыст здзіўляў сваім майстэрствам (памятаў наказ маці-бабулі!) не толькі тых, з кім шчыраваў побач, але ўсю аўтакалону 2432. Кіраўніцтва і калектыў ганарова, з пашанай. цёплымі словамі праводзілі яго на службу ў небезвядомую вучэбку ў Печах, адкуль ён трапіў сяржантам у мотастралковую дывізію ў Берасце. Дзявятага траўня 1975-га даваў у крэпасці-героі салют у гонар юбілею Вялікай Перамогі над фашысцкімі захопнікамі.
Яшчэ ў Печах Мікалай падаў рапарт на паступленне ў Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае ордэна Леніна вучылішча імя Фрунзе. У 922-і полк 20-й дывізіі Маскоўскай ваеннай акругі ён прыехаў камандзірам артылерыйскага ўзвода. Стаў сапраўдным афіцэрам, з якога бралі прыклад не толькі падначаленыя, але і калегі па службе. У першыя чвсы ніяк не мог забыць пра сустрэчу з бацькам, якая адбылася падчас прыезду з Адэсы ў Віцебск на канікулы. Дзядзька Валодзя ледзь угаварыў юнака пазнаёміцца з чалавекам (калі яго можна так назваць), які кінуў малога, як непатрэбную рэч. “Ні – чы – пар! – гучна паклікаў ля брамкі гаспадара ўласнага дома дзядзька. Хадзі сюды! Буду знаёміць з табой твайго родненькага сына!”. Той павольна наблізіўся, павярнуў галаву назад, потым абыякава глянуў на абоіх і бяздушна прамовіў: “У мяне няма на вас ніякага часу, ідзеце-ка вы сваёй дарогай!”. І Мікола пайшоў…
НЕЗАГОЙНАЯ РАНА АФГАНА
У красавіку 1981-га, калі ў Афганістане ўжо другі год ішла кровапралітная вайна, Масква сустракала каля 250 новых афіцэраў вайскоай акругі. У іх ліку – трох прадстаўнікоў дывізіі, у якой служыў Мікалай. Са свайго артылерыйскага палка ёе быў адзін. Падчас размяшчэння ў інтэрнаце акруговага штаба пазнаёміўся з афіцэрам-танкістам Аляксандрам Маславым, побач з якім праз дзень сядзеў і слухаў на пасяджэнні камандуючага акругай героя Вялікай Айчыннай генерал-палкоўніка Пятра Георгіевіча Лушава. Акрамя напаміну пра службовы, грама-дзянскі, інтэрнацыянальны доўг і абавязак той пажадаў шчаслівай дарогі ў ДРА паспяховага выканання пастаў-леных задач і вяртання жывымі дадому.
На зваротным шляху ў інтэрнат Мікалай прапанаваў новаму сябру зайсці ў мясцовую царкву, паставіць свечкі за апошнія словы камандуючага і памаліцца за сваё выжыванне ў чужой, далёкай і зусім невядомай краіне.,. Узгадаў, як у куце роднай сялянскай хаты падчас нечаканай хваробы за яго малілася Мікалаю Угодніку маці-бабуля. Але невялікі будынак аказаўся на замку. Хацелі ўжо пайсці далей, як побач з’явілася вельмі падобная на маці-бабулю (здзіўленню не было межаў!) жанчына і насцярожана, дапытліва і… прадбачна паглядзела Мікалаю ў вочы. Ён крыху сумеўся, але хуценька назваўся і сказаў, як завуць таварыша. Дастаў 25 рублёў (вялікія на той час грошы!) і далікатна папрасіў жанчынку зрабіць замест саміх афіцэраў, бо ў іх нямашака часу чакаць адкрыцця храма, здейсніць праваслаўнае набажэнства. “Беражы вас абаіх Божа!” – адказала бабулька і паабяцала зрабіць усё, што трэба. А праз хвілінку дадала: а ты, Мікалай, калі дзе далёка захварэеш, дык там не лячыся, адразу ж спяшайся да роднага дому, толькі там выратаванне!..” “Які там родны дом, не да яго будзе” – мільганула думка.
У другой палове траўня 1981-га разам з іншымі “нацмэнамі” Саюза беларус прыляцеў на Іл-76 з Ташкента ў Джалалабад у якасці камандзіра агнявога ўзвода артылерыйскай батарэі 66-й асобнай мотастралковай брыгады, якая вяла ў Афгане самыя кровапралітныя баі. Яна кантралявала правінцыі Нангархар, Кунар і Лагман. Падраздзяленне Мікалая, які пасля адной з баявых аперацый цудам застаўся жывым, мужна і эфектыўна прымала ўдары банд.сфарміраваных у Пакістане, да якога было ўсяго 15 кэмэ.
Пасля трынаццатай крывавай сутычкі камандзір… захварэў у цяжкой форме жаўтухай. “Бабулька просьбу выканала, – думаў ён па дарозе ў роднае Клешчына, куды кіраваўся, замест санаторыя, пасля ваеннага шпіталя. ў туркменскім Нэбіт-Дагу. – Усё-ткі нейкая вышэйшая сіла ў Сусвеце ёсць”. На ралзіме пляменніца мамы-бабулі Аляксандра Доўгая далечвала героя вёскі сваімі травянымі адварамі, А ён, шчаслівы, не мог і ўявіць. што бачыць сваю ўлюбёную мамульку ў апошні раз. Яна памерла з яго імем на вуснах 9 красавіка 1982-га, роўна за месяц да ўручэння сыну за мужнасць і адвагу ордэна Чырвонай Зоркі. Пасля атрыманай з радзімы горкай звесткі Мікалая адпусцілі на пахаванне, але дабрацца дадому своечасова ён, як ні стараўся, на вялікі жаль, так не паспеў.. “Добра, што своечасова захварэў”, – мільганула тады думка. Пазней, у снежні 1988-га, крамя згаданага высокага ор-дэна, камандзір самаходна-артылерыйскага дывізіёна вучэбнага цэнтра Маскоўскай ваеннай акругі маёр Арлоўскі атрымае мядаль “Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа” і Грамату Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
А ў 1982-м сваё хуткае вяртанне да саслужыўцаў старшы лейтэнант Арлоўскі адзначыў тым, што ўжо праз тры дні прыняў самы актыўны ўдзел у знішчэнні чарговага каравана са зброяй. Ён добра разумеў: чым больш варожых груп з непажаданым узбраеннем брыгада раздзяўбе – тым менш шкоды наробяць духі ў цэнтральных раёнах краіны. Пры гэтым ніколі не думаў пра тое, што адзін месяц службы ідзе за два, як і пра рознага кшталту ўзнагароды.
– Дый некалі пра гэта было ні думаць, ні разважаць, – узгадвае сёння Мікалай Нічыпаравіч. – Трэба было не толькі знішчаць караваны, але і ратаваць нашых, як у выпадку з трапіўшым у душманскае акружэнне дэсантна-штурмавым батальёнам. З гор, што ўзвышаліся, духі заціснулі хлопцаў з двух бакоў, і мы павінны былі любым чынам іх вызваліць. Я тады застаўся замест параненага Жэні Ярафеева старшым камандзірам на батарэі, менавіта так называлася пасада Разам з камандзірам артдывізіёна маёрам Шаўчэнка мы абхітрылі духаў. Ноччу зрабілі марш-кідок тэхнікі на 15 кіламетраў і ўранні выска-чылі на плато, адкуль абрынулі на агнявыя кропкі і галовы непрыяцеля з шасці гарматаў Д-30 невыносны для яго смяротны агонь. У выніку сустрэліся з радаснымі дэсантні-камі ў нізіне! Яны шчыра дзякавалі, а мы глядзелі на іх і на сябе і ганарыліся зробленым.
ПОСПЕХ ГАРАНТУЕ ДЫСЦЫПЛІНА
Дзень 23 красавіка 1983 года стаў для камандзіра супрацьтанкавй батарэі Мікалая Арлоўскага апошнім днём афганскай вайны. Са штаба МВА ён паехаў у ваенны гарадок Муліна Горкаўскай вобласці, дзе прыныяў ву-чэбную супрацьтанкавую батарэю. Здавалася, ніякай табе смяротнай пагрозы, дапамагай моладзі набываць ваенныя навыкі, ды і ўсё. Але ж так толькі здавалася. Колькі ні патрабавай ад вучняў належных дысцыплінарных паводзін заўжды і ва ўсім – спачатку абыйсціся без трагічных інцыдэнтаў не атрымалася. На чарговых занятках па агнявой падрыхтоўцы адзін з курсантаў вырашыў прадэманстраваць сваё майстэрства валодання гранатай перад яе кідком у дальні акоп. Фокус скончыўся тым, што яна ўжо без чакі выпала з рук і пакацілася хлопцу пад ногі. Камандзір імгненна гэта заўажыў, адпіхнуў недарэку ўбок і закрыў яго сваім целам . У выніку на курсанце не знайшлі нават ніводнай драпіны. Сам жа камандзір атрымаў шматлікія раненні ног і спіны і больш двух месяцаў правёў у шпіталі.
Увогуле ж яго падраздзяленне рэгулярна займала ў спаборніцтве прызавыя месцы сярод калектываў палка і дывізіі. Праз два с паловай гады капітан стаў каіандзірам вучэбнага артдывізіёна ў Каўрове Уладзімірскай вобласці. А яшчэ праз два гады маёр Арлоўскі узначаліў артдывізіён у горадзе Кяхта на мяжы з Манголіяй. У хуткім часе стаў тут ваенным камендантам. Пасля пераехаў у Чыту, дзе ўзначаліў дысцыплінарны батальён, які заняў па выніках спаборніцтва першае месца ва Узброеных Сілах Расіі! У 1995-м вядомага спецыяліста-выхавацеля, які пераканана лічыў і даказваў , што поспех у любой справе ў першую чаргу гарантуе належная дысцыпліна, прызначылі, для ўзмацнення, ваенным камендантам Цвярскога гарнізона. Пачаў палкоўнік з таго, што наладзіў работу з тымі, каго накіроўвалі ў Чачню. Вайскоўцаў правяралі на прадмет правозу зброі, боепрыпасаў, узрыўчатых рэчываў і наркотыкаў. Нездавальняльна дзейнічалі варты, начальнікі якіх “прыходзілі на месца нібы на катаргу.”. Свае абавязкі і яны, і шарагоўцы ведалі зусім дрэнна… Арлоўскі сам распрацаваў новы штат супрацоўнікаў, які ў кароткія тэрміны заўважна палепшыў агульную справу. На гэта адразу ж звярнулі ўвагу і губернатар вобласці Уладзімір Платаў, і начальнік штаба МВА генерал-палкоўнік Мікалай Макараў. Але не паспеў новы кіраўнік нарадавацца зробленаму, як атрымаў ад свайго суровага, неміласэрнага, бязлітаснага лёсу чарговы накаўт, што пацягваўся не хвіліну-другую… У жудаснай аўтакатастрофе загінулі жонка Вольга, якой было 44, і дачка, студэнтка юрфака, Наталля, якой было 23. Жудасная трагедыя здарылася ў Каўрове, дзе яны заставаліся жыць. Да 2003 года, пакуль за стырном стаяў сапраўдны палкоўнік, Цвярская камен-датура працавала практычна без выхадных і па-праву лічылася адной з лепшых у акрузе. За разумную ініцыятыву і стараннасць, правільную і пільную службу вайсковай узброенай вахты і патрулёў Арлоўскі атрымаў за подпісам часова выконваючага ў траўні 2001-га справы камандуючага Маскоўскай ваеннай акругі Мікалая Макарава Грамату. А годам раней, за выдатную падрыхтоўку і ўзорнае правядзенне святочных мерапрыемстваў у гонар 55-й галавіны Перамгі ў Вялікай Айчыннай вайне Граматай яго ўзнагародзіў міністр абароны Расійскай Федэрацыі маршал Ігар Сяргееў.
Пасля заканчэння службы Мікалай Нічыпаравіч шчыраваў у Расіі на розных цывільных пасадах, не забы-ваючы пра малую радзіму. У 2009-м ён канчаткова пераехаў у Віцебск, дзе жыве з жонкай Валянцінай. Пры гэтым дзіўна, што беларус, герой Афгана не мае беларускага грамадзянства. Ён атрымаў толькі від на жыхарства?!
Адстаўны палкоўнік рэгулярна наведвае сваё роднае Клешчыно, дзе дом сяброўкі дзяцінства Жаны стаў для яго другім пасля дома мамы-бабулі….
Уладзімір Барысенка.
Фота аўтара і з асабістага архіва
М. Н. Арлоўскага.