Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 215-годдзя класіка

Да 215-годдзя класіка

17 лютага 2023, 15:43 літаратура 66
Да 215-годдзя класіка

1 лютага 2023 г. у Менскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да 215-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча і адкрыцця выставы “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы…” ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. З музеем супрацоўніцтва пачалося ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”, плануецца шэраг цікавых мерапрыемстваў і экспазіцыя выстаў ад музея да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў.

Сёння прайшло мерапрыемства вельмі натхняльна і незвычайна. А такім яго зрабіў цудоўны чалавек, даследчык літаратуры Беларусі XIX стагоддзя Ігар Мікалаевіч Запрудскі.

Для мяне, як даследчыка, важна заўсёды яго парада, падказка і накірунак у даследчыцкай працы. Будучы рэцэнзентам маёй магістарскай працы, для мяне ён стаў адным з навуковых кіраўнікоў, да якога я заўсёды магу звярнуцца па параду. Сёння Ігар Мікалаевіч так натхніў слухачоў, маладое пакаленне сваёй невялікай лекцыяй пра Дуніна-Марцінкевіча, што не хацелася, каб лекцыя закончылася. Цікавая была і прэзентацыя выставы, якую дапамог правесці, падтрымаць музейнага супрацоўніка Ігар Мікалаевіч.

Таня Лаўрык,

г. Менск.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас