Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“ЛІДА І ЛІДСКІ КРАЙ У ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ (ДА 700-ГОДДЗЯ ГОРАДА)”

“ЛІДА І ЛІДСКІ КРАЙ У ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ (ДА 700-ГОДДЗЯ ГОРАДА)”

8 лютага 2023, 22:14 Навука 72
“ЛІДА І ЛІДСКІ КРАЙ У ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ (ДА 700-ГОДДЗЯ ГОРАДА)”

ІНСТЫТУТ  ГІСТОРЫІ  НАН  БЕЛАРУСІ ЦЭНТРАЛЬНАЯ  НАВУКОВАЯ  БІБЛІЯТЭКА  ІМЯ ЯКУБА  КОЛАСА  НАН  БЕЛАРУСІ

ЛІДСКІ  ГІСТОРЫКА-МАСТАЦКІ  МУЗЕЙ

праводзяць навукова-практычную канферэнцыю

 

“ЛІДА І ЛІДСКІ КРАЙ У ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ (ДА 700-ГОДДЗЯ ГОРАДА)”

 

Запланаванае поле канферэнцыі:

> Лідчына ў святле археалагічных крыніц;

> Ліда і Лідскі павет у складзе Вялікага Княства Літоўскага

     і Рэчы Паспалітай;

> Лідчына ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.;

> Лідчына ў міжваенны перыяд 1921-1939 гг.;

> Ліда і Лідскі раён у перыяд Другой сусветнай вайны і 

     пасляваеннага аднаўлення;

> Ліда ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.;

> Гістарыяграфія і крыніцазнаўства гісторыі Лідчыны;

> Матэрыяльная і духоўная культура рэгіёна;

> Выдатныя ўраджэнцы Лідчыны.

Час правядзення канферэнцыі: 8 верасня 2023 г.

Месца правядзення канферэнцыі: г. Ліда, Гродзенская вобласць.

 

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце dounar_zagor@mail.ru да 8 жніўня 2023 г.

У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, яго пасада, кантактны тэлефон, е-mail.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 18 жніўня 2023г.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны.

 

Патрабаванні да тэкстаў: да 9 кастрычніка 2023 г. у аргкамітэт дасылаецца электронны варыянт не болей за 40 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, ста-ронкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.

 

Кантакты: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (+375 17) 378-14-09, факс (+375 17) 379-18-34. Доўнар Аляксандр Барысавіч, е-mail: dounar_zagor@mail.ru.

Харчаванне аплочваецца арганізатарамі канферэнцыі, праезд па маршруту Мінск-Ліда-Мінск за кошт арганізатараў.

Аргкамітэт канферэнцыі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас