Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Высакародная справа – расказваць пра сваю зямлю

Высакародная справа – расказваць пра сваю зямлю

1 лютага 2023, 19:53 літаратура 52
Высакародная справа – расказваць пра сваю зямлю

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі  17 студзеня адбылася творчая вечарына “Ветразь лёсу” да 75-годдзя пісьменніка, журналіста і паэта, вядоўцы праграмы “Сураўзмоўцы” Навума Гальпяровіча.

Навум Якаўлевіч узгадаў пра свае дзяцінства, сваіх бацькоў і першыя кніжкі.

Навум Гальпяровіч нарадзіўся 14 студзеня 1948 года ў Полацкай радзільні каля Сафійскага сабора. Дзявочае прозвішча яго маці было “Мальчык”, і калі бацька запытаўся, хто ў яго нарадзіўся, лекар адказаў яму: “Мальчык нарадзіла хлопчыка!”

Нягледзячы на тое, што горад быў разбураны пасля вайны, юнак адчуваў сябе шчаслівым, бо побач былі родныя, а аднакласнікі заўсёды прыносілі ў падарунак на дзень народзінаў кніжкі. З маленства будучы журналіст і краязнавец заахвоціўся чытаннем, любіў С. Маршака, К. Чукоўскага, А. Барто, В. Вітку, чытаў А. Гайдара і В. Асееву, і наведваў дзве Полацкія бібліятэкі. Пазней ён захапіўся В. Гюго, Ж. Вернам, Г. Мапасанам і іншымі сусветна вядомымі аўтарамі. У 17 гадоў пад уплывам У. Караткевіча ён звярнуўся да беларускай мовы і літаратуры.

Першыя радкі Навума Гальпяровіча былі надрукаваны ў Наваполацкай газеце “Хімік”.

Навум Гальпяровіч скончыў завочна Віцебскі педагагічны інстытут  (1979). У 1977-1980 ён быў рэдактарам радыёвяшчання вытворчага аб’яднання  “Палімір” у Наваполацку, у 1980-1981 – супрацоўнікам наваполацкай гарадской газеты “Хімік”, з 1981 – уласным карэспандэнтам Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці, ён – аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. З 1997 года жыве ў Мінску. Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе “Вожык”, намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, быў намеснікам дырэктара – загадчыкам аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала “Культура” Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

На вечарыне прагучалі вершы аўтара пра родны горад і пра Еўфрасінню Полацкую, урыўкі з празаічных твораў.

Алесь Пісьмянкоў адзначаў, што Н. Гальпяровіч ведае за 200 песень. Навум Якаўлевіч на сустрэчы з чытачамі пацвердіў, што, сапраўды, любіць спяваць, а любоў да спеваў прыйшла да яго падчас дзейнасці ў літаб’яднанні “Крыніца”.

Вядоўцы вечарыны прыцягнулі ўвагу да паэтычнай і празаічнай творчасці Навума Гальпяровіча. Навум Якаўлевіч прызнаўся, што для яго вельмі важна было напісаць пра свой родны горад і занатаваць гісторыі людзей, якіх ён сустрэў у жыцці. На аўтабіяграфічным і родным матэрыяле выходзілі з-пад пяра навэлы, абразкі, аповесці. Важнай была праца на радыёстанцыі ” Беларусь” у рэдакцыі замежнага вяшчання, у памяці засталіся шматлікія падарожжы, сустрэчы з дзеячамі культуры, знакамітымі асобамі.

У выпуску серыі з 4-х кніг пра беларускія гарады разам з Навумам Гальпяровічам узяў удзел яго сын Максім, выпускнік гістарычнага факультэта Полацкага ўніверсітэта. Навум Гальпяровіч вельмі ўсцешаны, што за часы незалежнасці Беларусі было апублікавана шмат гістарычнай інфармацыі пра Полацк і пра выбітных постацяў беларускай зямлі, По-лацк акрэслены як калыска беларускай дзяржаўнасці.

З чытаннем вершаў Навума Гальпяровіча выступіў Алесь Мойскі, мастацкі кіраўнік студэнцкага тэатра БДПУ імя Танка “Роднае слова”, рэжысёр праграмы “Суразмоўцы”, а таксама Алег Вінярскі.

Навум Гальпяровіч – аўтар звыш 10 кніг прозы і паэзіі, яго вершы пакладзены на музыку Э. Зарыцкім, У. Буднікам і іншымі кампазітарамі. Асобныя яго творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы. Госці юбілейнай вечарыны змаглі пазнаёміцца з новай кнігай Н.Я. Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”. Прысутныя пажадалі Навуму Якаўлевічу добрага здароўя і плёну ў творчай дзейнасці.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1418
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0216
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Далучайцеся да нас