Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Асобы і падзеі Меншчыны

Асобы і падзеі Меншчыны

1 лютага 2023, 19:42 Выданні 51
Асобы і падзеі Меншчыны

У менскі магазін “Акадэмкніга” паступіў у продаж краязнаўчы каляндарны даведнік “Міншчына-2023: асобы і падзеі”, які выпусціла ў свет тыражом 60 экзэмпляраў выдавецтва “Ковчег”. Даведнік заснаваны на матэрыялах Менскай вобласці і прызначаны ў першую чаргу для яе жыхароў, але можа быць запатрабаваны ўсімі, каго цікавіць мінуўшчына роднага краю.

На 124 старонках ілюстраванага выдання змешчаны больш за 800 юбілейных і памятных дат, фактаў (не толькі радасных і прыемных, але і трагічных) з мінулага Менскай вобласці, якія прыпадаюць на 2023 год.

Ёсць дзве акалічнасці для таго, каб звярнуць увагу на краязнаўчы даведнік “Міншчына-2023: асобы і падзеі”. Па-першае, ён выдадзены напярэдадні 85-годдзя з дня ўтварэння Менскай вобласці як адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Беларусі (адзначалася 15 студзеня 2023 года). Па-другое, у падобным фармаце даведнік пабачыў свет упершыню ў Менскай вобласці.

Падрыхтаваў даведнік да выдання жыхар горада Слуцка Анатоль Жук. Ён – аўтар кніг “Храналогія слуцкай мінуўшчыны” (1996), “Слуцк, 37-ы…” (2006), “Вы ведаеце Случчыну?” (2007), “Слуцкий именослов” (2008), “1920 год на Случчыне” (2016), “Якуб Колас. Случчына. Случакі” (2022).

У першым раздзеле даведніка “Міншчына-2023: асобы і падзеі” (“Сёлета спаўняецца”) прыведзены падзеі і факты, па якіх не ўдалося ўстанавіць дакладныя даты. З гэтай нагоды аўтар у “Слове да чытачоў” выказаў спадзяванне, што з цягам часу хто-небудзь запоўніць такія прагалы, таму “застаецца шырокае поле для краязнаўчых пошукаў на месцах, у гарадах і раёнах Міншчыны”.

Асноўны раздзел даведніка “Міншчына-2023: асобы і падзеі” складаецца з юбілейных і памятных дат з разбіўкай па месяцах і днях. Напрыклад, запісамі за 31 сакавіка 2023 года адзначаны 120-годдзе грамадскага і ўніяцкага рэлігійнага дзеяча беларускага замежжа Міхася Маскаліка (ураджэнец гарадскога пасёлка Гарадзея Нясвіжскага раёна), 115 гадоў з дня нараджэння ў Барысаве інжынера, расійскага прамысловага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы Міхаіла Бермана, 75-годдзе вучонага ў галіне радыяцыйнай хіміі, доктара хімічных навук, прафесара Алега Шадыры з вёскі Даўгінава Вілейскага раёна.

У даведніку ў пачатку кожнага месяца ёсць яго назва з указаннем знаку задыяка на адпаведны перыяд, змешчаны фотаздымак аднаго з вядо-мых людзей, чый юбілей адзначаецца ў гэтым месяцы.

Для зручнасці карыстання і арыентацыі чытача А. Жук зрабіў у канцы даведніка паказнік імён, прывёў звесткі пра крыніцы змешчаных у ім фотаздымкаў, тут жа ёсць і старонка для запісаў. На чацвёртай старонцы вокладкі змешчаны каляндар на 2023 год. Знаёмства са зместам каляндарнага даведніка “Міншчына-2023: асобы і падзеі” дае падставы меркаваць, што ён можа пасадзейнічаць развіццю краязнаўства ў нашай вобласці.

Алесь Красавіцкі,

жыхар г. Слуцка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Наваградскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Наваградскага краю
Навука

Наваградскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Наваградскага краю

29 жніўня 2024, 14:4116
Далучайцеся да нас