Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыі ў кнігарні “Светач”

Прэзентацыі ў кнігарні “Светач”

25 студзеня 2023, 11:03 Выданні, літаратура 44
Прэзентацыі ў кнігарні “Светач”

У кнігарні “Светач” адбылася прэзентацыя кніг “Якуб Колас. Выбраныя творы ў 2-х тамах” і “Янка Маўр. Аповесці. Апавяданне”, якія выйшлі да 140-годдзя пісьменнікаў і папоўнілі серыю “Народная бібліятэка”, што ў 2020 годзе была заснавана ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” і распачалася з выдання лепшых твораў Максіма Багдановіча. За тры гады ў “НБ” пабачылі свет кнігі Янкі Купалы, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова і Аляксея Дударава. І сёння, у час прэзентацыі, на якой выступілі ўнучка і праўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч і Васіліна Міцкевіч, прысутныя маглі не толькі пазнаёміцца з усімі выданнямі серыі “Народная бібліятэка”, але і паслухаць расповеды нашчадкаў нашых класікаў пра свой род і азнаёміцца з творамі, што ўвайшлі ў ёмкія тамы.

Прэзентацыю кніг хораша ўпрыгожыла чытаннем вершаў Максіма Багдановіча і Міхася Стральцова Аксана Спрынчан. А я даваў слова выступоўцам і хваляваўся, каб усё было добра. І ўсё было добра. Аднак, забыўся пра просьбу Аксаны, якая хацела, каб я даў ёй слова яшчэ і для агучвання цікавых гісторый з яе жыцця звязаных з Якубам Коласам. Кніжкі, якія выйшлі ў “Народнай бібліятэцы”, можна набыць у кнігарнях нашай краіны і ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Віктар Шніп.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
Далучайцеся да нас