Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гародні вырашылі, якім аб’ектам гістарычнага цэнтра нададуць увагу ў 2023 годзе

У Гародні вырашылі, якім аб’ектам гістарычнага цэнтра нададуць увагу ў 2023 годзе

17 студзеня 2023, 19:43 Культура 27
У Гародні вырашылі, якім аб’ектам гістарычнага цэнтра нададуць увагу ў 2023 годзе

Дэталёвы план гістарычнага цэнтра Гародні з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы прадугледжвае два асноўныя кірункі: рэканструкцыя помнікаў архітэктуры і ўзнаўленне згубленай забудовы, зыходзячы з існай горадабудаўнічай сітуацыі горада.

 Ужо сёння можна казаць пра найболей яркі прыклад аднаўлення згубленага комплексу будынкаў – будаўніцтва “Дома рыбака”, распавядае тэлеканал “Гародня Плюс”.

Наступным этапам плануецца аднаўленне “габ-рэйскага квартала”: ужо рэалізаваны з аўкцыёну два зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва будынкаў грамадскага і турыстычнага прызначэння; вядуцца навукова-даследчыя і праектныя работы.

Чакае ператварэнне такіх знакавых для горада помнікаў архітэктуры, як комплекс былога піўзавода па вул. Заводская, 2 і будынак палаца Чацвярцінскіх (былая камендатура па вул. Ажэшкі, 20): ужо праводзяцца рамонтна-аднаўленчыя і будаўніча-мантажныя работы. На комплексе будынкаў па вул. Васілька, 10 (былы скур.-вен. дыспансер) ажыццяўляецца праектаванне. Зусім нядаўна атрымаў свайго гаспадара “Дом з ільвамі” па вул. Студэнцкая, 6.

Перагледжаны падыходы да забудовы квартала “Новы свет”. Адменены аўкцыёны са зносам будынкаў па вул. Міцкевіча, 7 і 9. Праведзены гандаль з умовай захавання. На аб’ектах праводзяцца работы па капітальным рамонце. Стадыю праектавання праходзіць і аб’ект, размешчаны па вул. Міцкевіча, 1.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас