Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Культурная сталіца са сваёй дынамікай

Навіны Германіі. Культурная сталіца са сваёй дынамікай

17 студзеня 2023, 20:05 У свеце 13
Навіны Германіі. Культурная сталіца са сваёй дынамікай

У скарбонку важных спраў посткаронавіруснай эпохі: Фларэнцыя на Эльбе, самая прыгожая тэраса Еўропы – і гэта ўсё праўда. Дрэздан – той горад, які абавязкова трэба ўбачыць.

Дрэздан – гэта культура што ні крок.Getty Images – i Stockphoto

Вялікі горад, які амаль не выдае шуму. Знаўцы Дрэздана сцвярджаюць: Дрэздан – гэта вялікая вёска. Насамрэч гэта гучыць як камплімент. Нягледзячы на вялікія памеры і паўмільённае насельніцтва, час у Дрэздане цячэ павольней. Спешка – гэта не пра Дрэздан. Гэта разумее кожны госць горада, калі пазірае на яго ў “перспектыве Каналета” – на барочны ансамбль вытанчаных будынкаў, які расцягнуўся ўздоўж Эльбы і апраўлены  знакамітай тэрасай Бруля. Горад, літаральна насычаны гісторыяй.

 

Цвінгер, опера Земпера, Фраўэнкірхэ

 

Тут, на тэрасе Бруля, увекавечыў сябе галоўны упрыгожвальнік горада Аўгуст Моцны (саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст I, 1670 – 1733). Паводле адной легенды, кароль у адным месцы так моцна націснуў пальцам на балюстраду, што на ёй засталося паглыбленне! У непасрэднай блізкасці знаходзяцца самыя знакамітыя славутасці Дрэздана – Цвінгер з мастацкай галерэяй, палац з малюнкам княжай працэсіі на доўгай сцяне (самая маштабная мазаіка ў Еўропе), опера Земпера і Фраўэнкірхэ.

 А прама насупраць Брулеўскай тэрасы, на Нойштадтскім баку, кожнае лета праводзіцца фэст “Кінаночы на беразе Эльбы”. Кінапаказы і канцэрты ідуць на адкрытай сцэне прама на фоне раскошных фасадаў старога горада. Зрэшты, кіно, музеі, тэатры, галерэі – усё гэта можна ўбачыць у Дрэздане круглы год. Сярод “высокай культуры” асобна вылучаецца ЦЭЦ “Міттэ”. Некалькі гадоў назад былая цеплаэлектрастанцыя ператварылася ў адзін з найпрэстыжнейшых клубаў Саксоніі, стаўшы цэнтрам прыцягнення для крэатыўнай моладзі.

Падчас адвэнту варта зазірнуць на Штрыцельмаркт, знакаміты Калядны кірмаш Дрэздана. Усе, хто спрабаваў дрэзданскі калядны кекс “крыстштолен”, ведаюць, што прапусціць Штрыцельмаркт нельга!

 

Даследуйце Дрэздэн у лічбавым фармаце

Опера Земпера, Фраўэнкірхэ, Резідэнцшлёс – сталіца Саксоніі славіцца архітэктурай у стылі барока. Вы можаце адкрыць для сябе ўсю пышнасць барока тут падчас экскурсіі па горадзе на 360 °. Калі віду на славутасці знадворку здасца мала, вы можаце вывучыць сусветна вядомую мастацкую галаерю Цвінгер знутры з дапамогай гэтага віртуальнага тура. Тут вы можаце пазнаёміцца з Матэматычна-музычным салонам, Турэцкай палатай замка-рэзідэнцыі ці калекцыяй скульптур Альбертынума і з многімі іншымі славутасцямі.

Рыка Штэфэст.

 www.deutschland.de.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1418
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5417
Наваградскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Наваградскага краю
Навука

Наваградскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Наваградскага краю

29 жніўня 2024, 14:4116
Далучайцеся да нас