Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія нацэлена на цеснае супрацоўніцтва з Бразіліяй

Навіны Германіі. Германія нацэлена на цеснае супрацоўніцтва з Бразіліяй

11 студзеня 2023, 19:56 У свеце 27
Навіны Германіі. Германія нацэлена на цеснае супрацоўніцтва з Бразіліяй

Федэральны прэзідэнт Штайнмайер сустрэўся з новым прэзідэнтам Бразіліі Лулой. Германія выдзеліць 35 мільёнаў еўра ў Фонд Амазонкі для абароны трапічных лясоў.

Бразілія (dpa) – Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтар Штайнмайер пасля перамоваў з новым прэзідэнтам Луісам Інасіу Лула дэ Сілва адзначыў важную ролю Бразіліі ў міжнароднай палітыцы.

– Прыемна ўсведамляць, што Бразілія вяртаецца на міжнародную арэну, – сказаў Штайнмайер у сталіцы краіны горадзе Бразіліа. – Неабходна, каб у Бразіліі было такое палітычнае кіраўніцтва, якое будзе іграць сваю ролю не толькі падчас эканамічнага супрацоўніцтва, але і ў абароне глабальнага клімату.

Прэзідэнт Германіі сказаў, што яму прыемна адзначыць, што Лула гатовы ўзяць на сябе ў Бразіліі менавіта гэтую ролю.

Штайнмайер абвясціў, што Германія ў кароткатэрміновай перспектыве выдзеліць 35 мільёнаў еўра для Фонду Амазонкі на абарону трапічных лясоў. Гэта грошы, якія былі замарожаны ў часы папярэдняга прэзідэнта Жаіра Балсанару.

– Для ўсіх нас важна захаваць зялёныя лёгкія Зямлі – трапічныя лясы Амазонкі, – сказаў прэзідэнт.

У нядзелю Лула быў прыведзены да прысягі ў якасці новага прэзідэнта Бразіліі.

Штайнмайер хоча таксама наведаць трапічныя лясы ў рэгіёне Амазонкі ў Бразіліі і з першых вуснаў дазнацца пра высечку лясоў і яе наступствы. Яго будзе суправаджаць федэральны міністр навакольнага асяроддзя Германіі Штэфі Лемке. Абое далі зразумець, што Германія імкнецца да цеснага супрацоўніцтва з новым урадам Бразіліі па пытаннях экалогіі і клімату.

– Мы хочам стварыць новы альянс у супрацоўніцтве з Бразіліяй для выратавання трапічных лясоў і супраць вымірання біялагічных відаў, – сказала Лемке. Па яе словах, яна цвёрда ўпэўнена, што новы ўрад будзе для гэтага “сапраўды добрым партнёрам”.

picture alliance/dpa

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас