Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыпломы НАН – лідзянам

Дыпломы НАН – лідзянам

5 студзеня 2023, 08:37 Навука 7
Дыпломы НАН – лідзянам

21 снежня 2022 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году гістарычнай памяці. Аўтары лепшых работ атрымалі ўзнагароды-дыпломы і памятныя прызы. Кампетэнтнае журы падвяло вынікі Рэспубліканскага конкурсу. Пераможцамі сталі 240 работ.

У конкурсе прынялі ўдзел канкурсанты з розных рэгіёнаў Беларусі, што сведчыць аб значнай увазе да гісторыі нашай краіны. Усяго ў конкурсе прыняло ўдзел каля тысячы чалавек. Гэта – неабыякавыя і творчыя людзі, аматары і прафесіяналы, настаўнікі, школьнікі і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя, працы якіх спрыяюць папулярызацыі гістарычных ведаў і дасягненняў сучаснага грамадства, служаць умацаванню нацыянальнага адзінства і грамадскай згоды. Удзельнікі конкурсу прадставілі ўсе рэгіёны краіны: як буйныя абласныя гарады Менск, Берасце, Гомель, Віцебск, Гародня, Магілёў, так і раённыя цэнтры, аграгарадкі, невялікія населеныя пункты. Прадставілі на конкурс свае працы і жыхары Расіі. Творчы пошук аб’яднаў людзей самага рознага ўзросту, узроўню адукацыі, жыццёвага досведу. Удзельнікі конкурсу даслалі кнігі, брашуры, відэапрэзентацыі, аўдыёзапісы песень, даследчыя праекты, вершы, мініяцюры, апавяданні, нарысы, эсэ.

Сярод пераможцаў конкурсу аказаліся і супрацоўнікі Лідскага гістарычна-мастацкага музея, а менавіта яго аб’екта “Дом Валянціна Таўлая” Анастасія Аляксандраўна Каладзяжная і Алесь Часлававіч Хітрун.

Анастасія Каладзяжная ўзнагароджана дыпломам І ступені ў намінацыі “Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям’і”. Алесь Хітрун – дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Мова маёй зямлі (мясцовыя народныя гаворкі, геаграфічныя назвы, асабовыя імёны)”. Акрамя дыпломаў намінанты атрымалі памятныя падарункі.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Культура

Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

11 красавіка 2019, 11:0517
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!

7 красавіка 2021, 00:3517
Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы
Выданні

Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы

22 ліпеня 2019, 11:1316
Далучайцеся да нас