Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Школа актыўнага грамадзяніна

Школа актыўнага грамадзяніна

4 студзеня 2023, 19:43 Грамадства 11
Школа актыўнага грамадзяніна

22 снежня ў ДУА “Сярэдняя школа №13 г. Ліды” быў арганізаваны круглы стол у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” (ШАГ). Госцем сустрэчы для навучэнцаў VIII-XI класаў быў навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун. Тэма сустрэчы мела назву “Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснае, будуем будучыню”. З цудоўнымі дакладамі выступілі навучэнцы школы. А з вуснаў Алеся Хітруна, яны даведаліся пра навукова-даследчую дзейнасць, якая праводзіцца ў музеі, пра экспазіцыйна-выставачны рух, які раскрывае шматлікія тэмы. Больш увагі было нададзена Дому Валянціна Таўлая. Вучням стала вядома і пра выдавецкую дзейнасць, якая праводзіцца ў Доме паэта, а таксама пра выхад і гісторыю іх напісання яго калегай Анастасіяй Каладзяжнай кніг “Этапы жыццёвых дарог” і “Память – главный свидетель”.

Настаўнікі і вучні з ахвотай вырашылі ў бліжэйшы час наведацца ў Дом-музей і акунуцца ў атмасферу беларускасці і яе вялікасці Паэзіі.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас