Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Дэпутатам Бундэстага хочуць падоўжыць тэрмін паўнамоцтваў, а выбіраць дазволіць з 16 гадоў

Навіны Германіі. Дэпутатам Бундэстага хочуць падоўжыць тэрмін паўнамоцтваў, а выбіраць дазволіць з 16 гадоў

4 студзеня 2023, 20:30 У свеце 0
Навіны Германіі. Дэпутатам Бундэстага хочуць падоўжыць тэрмін паўнамоцтваў, а выбіраць дазволіць з 16 гадоў

Старшыня Бундэстага Бербель Бас выказалася за падаўжэнне тэрміну паўнамоцтваў заканадаўчага органа з цяперашніх чатырох да пяці гадоў.

– Я цалкам магу сабе гэта ўявіць, – сказала палітык СДПГ у інтэрв’ю Deutsche Presse-Agentur. Для ўсіх зямельных парламентаў, акрамя парламента Брэмена, гэты перыяд ужо складае пяць гадоў. Адначасова яна таксама выступіла за зніжэнне ўзроставага цэнзу галасавання на федэральных выбарах. – Пяцігадовы заканадаўчы перыяд быў бы карысны для германскага парламента, – сказала Бас у інтэрв’ю агенцтву DPA.

 

Зніжэнне ўзросту для галасавання

 

У той жа час старшыня парламента выступіла за зніжэнне ўзросту галасавання на федэральных выбарах – з 18 да 16 гадоў, як ужо прынята на многіх мясцовых выбарах, а таксама плануецца на будучых еўрапейскіх выбарах.

Абсалютна “незразумелы” той факт, што ў Бундэстазе па-ранейшаму дзейнічае 18-гадовы ўзрост для галасавання, сказала Бас.

– Асабіста я за тое, каб на федэральным узроўні ўвесці ўзроставы цэнз 16 гадоў.

У такім разе  павялічваецца шанец і верагоднасць таго, што тыя, каму было дазволена галасаваць у больш раннім узросце – у школьныя гады – і пазней будуць акуратна прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, адзначыла Бас.

 

Старшыня Бундэстага крытыкуе

 

Бербель Бас крытыкуе той факт, што ў апошні час даволі шмат законапраектаў былі паспешна праведзены праз парламент.

– Многія паскораныя працэдуры не ідуць на карысць ні парламенту, ні яго чальцам, – рэзюмавала старшыня Бундэстага.

Дэпутатам, па яе меркаванні, неабходна досыць часу, каб азнаёміцца з праблемамі, разгледзець іх і вывучыць альтэрнатыўныя варыянты, узважыць усё за і супраць.

– У той жа час грамадзяне павінны быць у курсе дэбатаў і разбірацца ў сутнасці прапаноў. У адваротным выпадку ўзнікае адчуванне адарванасці.

Нядаўна апазіцыя выступіла з рэзкай крытыкай таго, што парой канчатковы варыянт складаных законапраектаў становіцца даступны чальцам парламента ўсяго толькі за некалькі гадзін да галасавання.

Доля жанчын – 50%, плюс электроннае галасаванне

 

Бас лічыць цяперашнюю долю жанчын у Бундэстазе – а гэта 34,9%, нездавальняльнай.

– З майго пункта гледжання, гэтага зусім недастаткова. Мне б хацелася парытэтнасці ў парламенце -гэта значыць 50 на 50, – сказала палітык СДПГ. Па яе словах, занізкая доля жанчын збольшага тлумачыцца тым, як вылучаюцца кандыдаты, – але таксама не варта скідаць з рахункаў, як мы ставімся да тэмы палітыкі і сям’і, – працягнула Бас. – Гэта звязана з многімі фактарамі, якія не дазваляюць жанчынам аддаваць прыярытэт палітыцы.

Бас пацвердзіла, што, калі ў найблізкай будучыні Бундэстаг правядзе рэформу выбарчага заканадаўства, ёй хацелася б бачыць адначасова і канстытуцыйную працэдуру для павелічэння долі жанчын.

У рамках мадэрнізацыі парламенцкай працы Бас кажа пра неабходнасць увядзення электронных сродкаў галасавання для чальцоў парламента. У наш час вывучаюцца тэхнічныя патрабаванні і ўдакладняюцца юрыдычныя пытанні па правілах працэдуры.

 FOTO: PEXELS.COM / @ MARVIN-MACHLER

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2923
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
80 гадоў Міколу Чарняўскаму
Культура

80 гадоў Міколу Чарняўскаму

25 студзеня 2023, 11:0617
Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча
Грамадства

Парламент Венесуэлы абвесціў пра надзвычайнае становішча

13 сакавіка 2019, 09:3717
Далучайцеся да нас