Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100 гадоў з дня нараджэння Алены Васілевіч

100 гадоў з дня нараджэння Алены Васілевіч

4 студзеня 2023, 19:38 літаратура 45
100 гадоў з дня нараджэння Алены Васілевіч

Алена Васілевіч (22 снежня 1922, засценак Даманшчына, цяпер вёска Ліпнікі, Слуцкі раён, Менская вобласць – 8 жніўня 2021, Менск) – беларуская пісьменніца. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).

Нарадзілася ў сям’і ляснога аб’ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў 1941 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкаркай у шпіталі, пісаркай шыхтовай часцкі, начальніцай бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультанткай у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950). З 1950 г. – загадчыца аддзела культуры часопіса “Работніца і сялянка”, а ў 1972-1980 гг. – загадчыца рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва “Мастацкая літаратура”, у 1981-1983 гг. – загадчыца рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва “Юнацтва”.

Пражыла 98 гадоў.

Першы мастацкі твор (аповесць “У прасторах жыцця”) надрукавала ў 1947 г. (часопіс “Беларусь”).

У цэнтры ўвагі пісьменніцы жыццё і праца сучаснікаў, праблемы асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей. На аўтабіяграфічным матэрыяле напісана тэтралогія “Пачакай, затрымайся…”, якую склалі аповесці “Расці, Ганька” (1966), “Доля знойдзе цябе” (1968), “Новы свет” (1968), “Пачакай, затрымайся…” (1970), дзе паказаны нялёгкі шлях у жыццё сялянскай дзяўчыны, духоўнае сталенне чалавека. Аўтар кніг “Люблю, хвалююся, жыву” (нататкі, эсэ, 1986), “Элегія” (апавяданні, эцюды, эсэ, 1988), многіх іншых твораў.

Вікіпедыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5213
Далучайцеся да нас