Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Калядныя кірмашы ў Германіі

Навіны Германіі. Калядныя кірмашы ў Германіі

21 снежня 2022, 07:09 У свеце 18
Навіны Германіі. Калядныя кірмашы ў Германіі

Галоўныя атрыбуты калядных кірмашоў Германіі – гэта цёплыя напоі, прыгожыя прылаўкі і яркае асвятленне. Але як пройдуць калядныя кірмашы сёлета, улічваючы энергетычны крызіс?

 

Мюнхенскі калядны кірмаш

Кірмаш у Мюнхене будзе асветлены ў гэты раз па-іншаму. З 21 лістапада па 24 снежня кірмашы на Мары-енпляц будуць асвятляцца з дапамогай эканомных святлодыёдных лямпаў.

На 160 стэндах агульнай плошчай 20 000 квадратных метраў, наведвальнікі знойдуць мноства вырабаў ручной працы. Прылаўкі будуць упрыгожаны яловымі галінкамі і яркімі ўпрыгожаннямі. Разыначкай мерапрыемства стане 30-мятровая калядная ёлка перад ратушай, упрыгожаная 2500 агнямі, якую адключаць не збіраюцца.

 

Нюрнбергскі калядны кірмаш

Christkindlesmarkt у Нюрнбергу – не толькі адзін з самых прыгожых, але і адзін з найстарэйшых калядных рынкаў Германіі. Падрыхтоўка да кірмаша ў Нюрнбергу вядзецца аж з пачатку года. Пасля двухгадовага перапынку з-за Covid-19, з 25 лістапада па 24 снежня Christkindlesmarkt ізноў блішчыць у сваёй былой пышнасці практычна без абмежаванняў.

 

Калядны кірмаш у Любеку

Час правядзення кірмаша на вуліцах і пляцах старога горада будзе скарочаны. Таксама было прынята ра-шэнне, што асвятленне на трыбунах будзе зведзена да мінімуму, а апалу вулічнага агульнахарчу не будзе зусім.

 

Лейпцыгскі калядны кірмаш

Кіраўнік дэпартамента Вальтар Эберт заявіў: нягледзячы на цвёрдую эканомію электраэнергіі, глінтвейн ні ў якім разе не знікне з прылаўкаў. Таксама ў Лейпцыгу застанецца асвятленне адвэнт-календара, які лічыцца ледзь ці не самым вялікім у свеце!

Штутгартскі калядны кірмаш

З-за энергетычнага крызісу горад адмовіўся ад значнай часткі калядных агнёў. Асвятленне ратушы сёлета таксама змянілася. Не відаць адвэнт-календара на вокнах ратушы, а таксама статуяў на палацавым пляцы.

“Акрамя таго, калядныя ёлкі ў цэнтры горада не будуць гарэць так доўга, як гэта было раней”, – заявіла прэс-сакратар Стэфані Хірле.

 

Калядныя кірмашы ў Гамбургу

Шматлікія калядныя кірмашы сёлета зноў прыцягнуць у гарады Германіі сотні тысяч наведвальнікаў. Некалькі месяцаў назад сенат паабяцаў, што калядныя кірмашы адбудуцца, нягледзячы ні на што. Прадаўцы, як і раней, будуць чакаць сваіх пакупнікоў. Далей пра пяць самых знакамітых кірмашоў Гамбурга.

  1. Санта-Паўлі 2022: калядны кірмаш на вуліцы Рэпербан у Гамбургу

“Самы круты калядны кірмаш Гамбурга” – так звычайна завуць рынак на Шпільбудэнпляц у цэнтры квартала чырвоных ліхтароў у Сэнт-Паўлі.

Гарачыя стрып-шоў праходзяць у шатрах кожную гадзіну. Уваход бясплатны (ад 18 гадоў і старэй). У сэкс-караоке, як вы маглі здагадацца, гучыць не зусім спеў. Вечар вядзе знакамітая “транс XXL” Эла Мортадэла.

 

  1. Гістарычны калядны кірмаш на Ратушным пляцы ў Гамбургу

На 80 стэндах і двух дадатковых складаных намётах наведвальнікі гістарычнага каляднага кірмаша на Ратхаўспляц змогуць знайсці шырокі асартымент гастранамічнай і рамеснай прадукцыі. Санта-Клаўс, карусель з коньмі 1927 года, а таксама атракцыён Kоthe Wohlfahrts Weihnachtswelt – ізноў з’явяцца ў 2022 годзе, як і раней.

 

  1. Калядны кірмаш Weisser Zauber 2022

Тысячы зіготкіх і мігатлівых лямпачак прама на вадзе – вось дзе нараджаецца сапраўдны дух Каляд! Калядны кірмаш Weisser Zauber на Юнгфернштыг прапануе сваім наведвальнікам унікальную атмасферу з каляд-нымі ўпрыгожваннямі і найпрыгажэйшым відам на Унутраны Альстэр. Вас чакаюць казачныя караблі, гушканкі на беразе, а таксама знакамітая альстэрская ёлка, якая будзе асветлена на працягу ўсяго каляднага сезону 2022 года, нягледзячы на энергетычны крызіс.

 

  1. Калядны кірмаш 2022 года ў Гамбургу на Герхарт-Гаўптман-Пляц

На пляцы Герхарт-Гаўптман-Пляц паміж Менкебергштрасэ і Юнгфернштыг (недалёка ад галоўнай царквы Св. Пятра), пройдзе калядны кірмаш дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Тут вы зможаце ўбачыць шматлікіх майстроў і мастакоў, якія дэманструюць сваё майстэрства: коўка металу, шліфоўка, размалёўка, разьба па дрэве, ганчарная справа і многае-многае іншае.

 

  1. Калядны кірмаш Отэнсен

На калядным кірмашы ў Отэнсене сёлета будуць чакаць гасцей не меней за 50 стэндаў з упрыгожваннямі, вырабамі ручной працы, каляднымі аладкамі, сірыйскім фалафелем, свінінай з капустай і мноствам веганскіх страў.

 

Калядны кірмаш у Шарлотэнбургу стане апошнім у 2022 годзе

Адзін з самых любімых калядных рынкаў Берліна, калядны кірмаш у Шарлотэнбургу (Weihnachtsmarkt vor dem Schloss Charlottenburg), сёлета пройдзе ў апошні раз.

Знакаміты штогадовы калядны рынак, які ператварае тэрыторыю палаца Шарлотэнбург у Берліне ў чароўны аазіс з шапікамі, глінтвейнам і святочнымі цацкамі, сёлета ў апошні раз пагасіць свае казачныя агні пасля заканчэння калядных святаў.

Як паведамляе rbb24, дамова арэнды рынка з Фондам прускіх палацаў і садоў, які кіруе палацам, заканчваецца ў канцы гэтага года і не будзе прадоўжана. Замест гэтага фонд плануе пабудаваць цэнтр для наведвальнікаў на месцы, дзе цяпер праходзіць рынак.

Фота: Pani Garmyder / Shutterstock.

Калядны кірмаш у Эрфурце

Калядны кірмаш у зямлі Цюрынгія нязменна ўзначальвае спісы лепшых калядных кірмашоў Германіі і нават Еўропы.

Erfurter Weihnachtsmarkt складаецца з больш за 200 прылаўкаў, многія з якіх прадаюць мясцовыя кулінарныя дэлікатэсы. Напрыклад, цюрынгскія каўбаскі. Тут вялікі выбар тавараў дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, ці гэта будзе ганчарная справа, ці народная творчасць з Рудных гор. Можна пракаціцца на коле агляду з панарамным відам на сярэднявечны Стары горад – Альтштадт.

Фота: Mikhail Markovskiy / Shutterstock.

 

Хаос на калядным кірмашы ў Дзюсельдорфе

Калядны кірмаш у Дзюсельдорфе быў падобны на здымачную пляцоўку баявіка: пабіты тры машыны, змяты скутары, знішчаны святлафор і агароджа. Пацярпела каля 20 чалавек.

 84-гадовы кіроўца Mercedes учыніў хаос у аўторак увечар на краі абгароджанай тэрыторыі каляднага кірма-ша. Ён параніў некалькіх мінакоў.

Па дадзеных пажарнай часткі двое з пацярпелых былі ў смяротнай небяспецы. Паліцыя не разглядае наўмыснага дзеяння і праводзіць расследаванне па факце прычынення пашкоджанняў па неасцярожнасці.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас