Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Аршаншчына ў люстэрку фалерыстыкі

Аршаншчына ў люстэрку фалерыстыкі

21 снежня 2022, 07:27 Выданні 20
Аршаншчына ў люстэрку фалерыстыкі

Калекцыянераў у Беларусі вельмі шмат, яны калекцыянуюць усё: ад манет да паштовак і каляндарыкаў. Сярод беларускіх калекцыянераў-фалерыстаў добра вядомыя імёны Алеся Сярожкіна з Оршы і Мікалая Міронава з Менска. Нядаўна яны выпусцілі ў Менску цудоўную кнігу “Аршаншчына ў люстэрку фалерыстыкі”.

“Наша асноўная задача – падсумаваць усё тое, што ёсць на сённяшні дзень у беларускай фалерыстыцы пра Аршаншчыну”, – сказаў Алесь Сярожкін – адзін з аўтараў выдання. У кнігу ўвайшлі сотні ілюстрацый пра Аршаншчыну і ўсё, што з ёй звязана і адносіцца да фалерыстыкі. Гэта значкі з гербам Оршы 1620, 1781, 1971 гадоў, значкі, прысвечаныя юбілеем Оршы, Аршанскай бітве 1514 года, Другой сусветнай вайне. Заводы і фабрыкі Оршы таксама выпускалі розныя юбілейныя значкі і медалі…

Аксана Шпак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас