Home
У свеце

Навіны Германіі. Федэральны ўрад хоча палегчыць іміграцыю для кваліфікаваных кадраў

Навіны Германіі. Федэральны ўрад хоча палегчыць іміграцыю для кваліфікаваных кадраў

Кваліфікаваным спецыялістам з-за мяжы будзе прасцей прыязджаць у Германію. Федэральны ўрад прыняў асноўныя палажэнні новага закона

Берлін – Федэральны ўрад хоча істотна палегчыць іміграцыю кваліфікаваных спецыялістаў з-за мяжы з дапамогай новага закона. Планы, зацверджаныя федэральным кабінетам міністраў, прадугледжваюць спрашчэнне правіл уезду ў краіну і прызнання прафесійнай кваліфікацыі. Сярод іншага, мяркуецца, што для ахвотнікаў прыехаць у Германію ў пошуках працы з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, будзе ўведзена адмысловая сістэма балаў.

Паводле планаў, замежныя спецыялісты, якія будуць ацэнены як кваліфікаваныя, у будучыні атрымаюць магчымасць працаваць таксама па спецыяльнасцях, якія практычна не маюць адносін да іх навучання. Напрыклад, механік можа быць прыняты на працу ў якасці складскога работніка, а жанчына-паліцыянт – у якасці афіцыянткі. Пры выдачы працоўнай візы ў большай ступені ўлічваецца прафесійны досвед. Прызнанне кваліфікацыі, атрыманай у краіне паходжання, не абавязкова павінна адбывацца да ўезду.

Урад уступае ў зусім новую вобласць з ідэяй падаць замежнікам з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, магчымасць пераехаць у Германію для пошуку працы з дапамогай сістэмы балаў. Ва ўзгодненым дакуменце пра ключавыя моманты гаворыцца: “Крытэры адбору могуць уключаць кваліфікацыю, веды мовы, досвед працы, сувязь з Германіяй і ўзрост”.

“Наша мэта – мець самае сучаснае іміграцыйнае заканадаўства ў Еўропе, таму што мы канкуруем з многімі краінамі за светлыя розумы і ўмелыя рукі, – сказаў у інтэрв’ю федэральны міністр працы Хубертус Хайль. – Тое, што мы атрымаем патрэбныя кадры, забяспечыць росквіт Германіі”. Па яго словах, закон будзе прыняты ў наступным годзе.

dpa

Фота: picture alliance / Rupert Oberhаuser.

Previous article Палац Радзівілаў у Дзятлаве прадалі за 40 даляраў
Next article Навіны Германіі. Федэральны ўрад хоча спрасціць натуралізацыю ў Германіі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115