Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе выйшаў з друку зборнік Міколы Арочкі

У Лідзе выйшаў з друку зборнік Міколы Арочкі

6 снежня 2022, 14:51 Выданні 54
У Лідзе выйшаў з друку зборнік Міколы Арочкі

 У Лідзе ў прыватным прадпрыемстве “Пружмень” выйшаў з друку паэтычны зборнік таленавітага беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук Міколы Арочкі (1930-2013). Ён прысвечаны памяці яго сыноў Леаніда (1957-1981) і Віталя (1964-1992), у якіх быў трагічны лёс і кароткае жыццё. Зборнік называецца “Укрыжаванне”. Яго падрыхтаваў і напісаў прадмову пісьменнік Сяргей Чыгрын. Пасля смерці сыноў, Мікола і Марыя Арочкі пераехалі ў вёску на Слонімшчыну, дзе і пражылі больш за 20 гадоў. Там, у вёсцы, як піша Сяргей Чыгрын, рэдка можна было застаць Міколу Арочку за пісьмовым сталом. Яго пісьмовым сталом былі зялёныя палеткі, выпас, пянёк на ўзлеску, услончык і ўласныя калені. У такіх умовах пісаліся вершы і паэмы. Тады былі напісаны і паэма “Страта”, прысвечаная сыну Леаніду, вершы, адрасаваныя і Леаніду, і Віталю. Усе яны ўвайшлі ў зборнік “Укрыжаванне”, як памяць пра сыноў, а таксама боль паэта і ягоны роздум.

Аксана Шпак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"
Мова

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

7 сакавіка 2026, 22:3915
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
Далучайцеся да нас