Home
літаратура

Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прысвоена імя пісьменніка Івана Муравейкі

Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прысвоена імя пісьменніка Івана Муравейкі

21 кастрычніка ва ўрачыстай абстаноўцы на ўваходзе ў Любанскую раённую цэнтральную бібліятэку адкрыта шыльда. Яна сведчыць аб тым, што гэтая дзяржаўная ўстанова культуры цяпер носіць імя ўраджэнца Любаншчыны і былога жыхара райцэнтра пісьменніка Івана Андрэевіча Муравейкі.

Увесь яго жыццёвы і творчы лёс быў звязаны са сваёй малой радзімай. А пражыў Іван Андрэевіч без малога сто гадоў. Толькі аднойчы ён пакінуў родныя мясціны, калі пайшоў абараняць Айчыну ад ворага. Прайшоўшы па дарогах Вялікай Айчыннай вайны ўсе чатыры гады, Іван Муравейка пакінуў на рэйхстагу надпіс: “Я – Іван з Беларусі”. А потым вярнуўся ў Любань і прысвяціў усяго сябе журналісцкай і пісьменніцкай справе. Пісьменнік – ганаровы грамадзянін горада Любань. У знак падзякі за заслугі перад беларускай літаратурай, Любаншчынай землякі прынялі рашэнне прысвоіць яго імя раённай бібліятэцы, дзе сёння знаходзіцца шмат твораў майстра мастацкага слова, а таксама захоўваецца літаратурны архіў.

Прыемнай навіной стала паведамленне начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяны Аляксеевай, што імя Івана Муравейкі таксама прысвоена і сярэдняй школе вёскі Таль, дзе нарадзіўся і хадзіў у школу будучы пісьменнік.

Прэс-служба МАА СПБ.

Previous article “Каб любіць свой край, трэба перш за ўсё яго любіць”
Next article Аршанскай школе № 3 прысвоілі імя Уладзіміра Караткевіча

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315