Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскія тэатральныя сустрэчы

Лідскія тэатральныя сустрэчы

6 снежня 2022, 14:47 Культура 32
Лідскія тэатральныя сустрэчы

Адкрыццё абласнога фэсту народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы” адбылося 26 лістапада ў Лідскім палацы культуры.

Прэм’ерны паказ спектакля “Віражы лёсу” народнага драматычнага тэатра “Ракурс” Палаца культуры го-рада Ліды прайшоў пры поўным аншлагу.

На вялікай сцэне Палаца культуры ў рамках фэсту “Лідскія тэатральныя сустрэчы” прайшоў спектакль “Вандраванне доктара Айбаліта” ў выкананні артыстаў народнага тэатра “Памфлет” ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Тэатр лялек “Батлейка” філіяла “Залескі Дом культуры” Дзяржаўнай установы культуры “Смаргоньскі раённы цэнтр культуры” прадставіў спектакль па п’есе Я. Шугавеі “Салдат і анёл”. 

                                        

Яшчэ адной фэставай працай стала сучасная побытавая камедыя “Жаночы вулей” народнага драматычнага калектыва “Скрыжаванне” г.п. Рось Ваўкавыскага раёна.

Спектакль “Формула шчасця” па п’есе А. Короўкіна “Палата бізнэс-класа” – камедыя становішчаў, бурлі-вая эмоцыямі і поўная  блытаніны. Нечаканыя павароты сюжэту і вельмі рэалістычных персанажаў сыграў калектыў народнага тэатра ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”.

У лепшых традыцыях батлеечнага тэатра  выступіў лялечны тэатр з Ліды: спалучэнне розных лялек: пальчатачныя, плоскасцевыя роставыя, класічныя батлеечны; акцёрская праца “жывым планам” у спалучэнні з лялечным дзеяннем; жывое музычнае суправаджэнне; праца з залай і…гэта вельмі высока ацаніў удзячны глядач.

Другі дзень абласнога фэсту “Лідскія тэатральныя сустрэчы” адкрыла прэм’ера спектакля па п’есе А. Гельман “Лаўка” драматычнага тэатра Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Спектакль “Да спаткання, Яр” народнага моладзевага музычна-драматычнага тэатр “Гарадзенская надзея” быў сыграны так, што глядач паверыў, глядач заплакаў…

Спектакль “Маленькая ведзьмачка” Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь узорнага музычна-драматычнага тэатра  “Гарадзенскі званочак” ДУ “Гарадзенскі гарадскі цэнтр культуры” стаў сапраўдным падарункам для гледачоў фэсту.

Абласны фэст народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы” завяршыўся 27 лістапада.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2216
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Далучайцеся да нас