Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На беларускую мову перакладзены адзін з найлепшых падручнікаў па карпаратыўным кіраванні

На беларускую мову перакладзены адзін з найлепшых падручнікаў па карпаратыўным кіраванні

29 лістапада 2022, 14:18 Мова, Навука 9
На беларускую мову перакладзены адзін з найлепшых падручнікаў па карпаратыўным кіраванні

Праект па развіцці беларускай нацыянальнай экспертызы ў галіне карпаратыўнага кіравання зрабіў пераклад падручніка, па якім навучаюцца лепшыя сусветныя спецыялісты, паведамляюць СМІ

 Падручнік Элісан Дылан Кібірыдж і Эндру Хамера “Карпаратыўнае кіраванне” (Alison Dillon Kibirige, Andrew Hamer. Corporate Governance. Published by ICSA Publishing, 2019) з’яўляецца элементам сістэмы падрыхтоўкі Брытанскага каралеўскага інстытута карпаратыўнага кіравання, аднаго з сусветных цэнтраў экспертызы і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне карпаратыўнага кіравання. Цяпер з’явілася яго версія і на беларускай мове.

У падручніку разглядаюцца базавыя элементы сістэмы карпаратыўнага кіравання ў Вялікабрытаніі і іншых краінах, прадстаўлена роля старшыні рады дырэктараў, карпаратыўнага сакратара, абавязкі і паўнамоцтвы дырэктараў, эфектыўнасць рады дырэктараў, пытанні сацыяльнай адказнасці і іншыя базавыя праблемы карпаратыўнага кіравання.

 

Уласны праект па навучанні ў галіне карпаратыўнага кіравання запусціў Сяргей Мазоль, кіраўнік Цэнтра карпаратыўнага кіравання і справаздачнасці (Менск), вядомы беларускі эканаміст.

З’яўленне праекта пракаментаваў беларускі фінансавы аналітык Максім Адаскевіч:

– Мяне вельмі цешыць, што існуе пераклад аднаго з найбольш вядомых падручнікаў па карпаратыўным кіраванні на беларускую мову. Рэкамендую ўсім, каму цікавая тэма і хто хоча палепшыць веды па прафесійнай лексіцы на беларускай мове. Гэта выдатны праект, і я спадзяюся, што з цягам часу будзе з’яўляцца ўсё больш такіх якасных матэрыялаў па эканоміцы і фінансах на беларускай мове”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць
Грамадства

Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць

10 снежня 2019, 14:5618
У 1860 годзе Канстанцін Вераніцын, аўтар славутай паэмы «Тарас на Парнасе», напісаў паэму «Два д’яблы»
Грамадства

У 1860 годзе Канстанцін Вераніцын, аўтар славутай паэмы «Тарас на Парнасе», напісаў паэму «Два д’яблы»

31 ліпеня 2019, 17:5918
"Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі"
Культура

"Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі"

24 жніўня 2023, 08:5918
Навіны Германіі. Увесну 2024 года Германія плануе пабудаваць Балтыйскі ЗПГ-тэрмінал на базе магутнасцяў "Паўночнага струменя"
У свеце

Навіны Германіі. Увесну 2024 года Германія плануе пабудаваць Балтыйскі ЗПГ-тэрмінал на базе магутнасцяў "Паўночнага струменя"

27 красавіка 2023, 00:1417
Далучайцеся да нас