Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Падатак на выкіды CO2 – колькі заплацяць жыхары, колькі арэндадаўцы

Навіны Германіі. Падатак на выкіды CO2 – колькі заплацяць жыхары, колькі арэндадаўцы

23 лістапада 2022, 11:07 У свеце 12
Навіны Германіі. Падатак на выкіды CO2 – колькі заплацяць жыхары, колькі арэндадаўцы

– Пасля некалькіх тыдняў спрэчак кааліцыйны ўрад прыйшоў да дамовы, што жыхарам больш не давядзецца самастойна аплачваць рахункі за ацяпленне, якія ўключаюць падатак на выкіды CO2 для будынкаў, які ўжо даўнютка тузае нервы ква-тэраздымшчыкам. Плануецца стварыць градуяваную мадэль, якая будзе прынята ў Бундэстагу ў чацвер і набудзе моц з 1 студзеня 2023 года. Гэта прывядзе да “справядлівага размеркавання выдаткаў на выкіды CO2, – сказаў чалец парламента ад СВДП Даніэль Фест у інтэрв’ю Deutsche Presse-Agentur. – Зараз у абодвух бакоў ёсць стымулы эканоміць энергію ці інвеставаць у энергаэфектыўнасць.

Падатак на выкіды CO2 – гэта свайго роду кліматычны падатак на бензін, пячное паліва і прыродны газ, які павінен дапамагчы скараціць шкодныя для клімату выкіды вуглякіслага газу. Дагэтуль жыхарам даводзілася аплачваць яго самастойна. Насамрэч, СДПГ, “Зялёныя” і СВДП ужо даўно дамовіліся пра тое, што з наступнага года домаўладальнікі таксама павінны ўдзельнічаць у папаўненні казны за сапсаваны клімат. І чым меней па-кліматычнаму бяспечны іхні дом, тым большую суму ім давядзецца заплаціць.

Але нядаўна СВДП спыніла гэты план, спаслаўшыся на тое, што ва ўмовах энергетычнага крызісу ён кладзецца цяжкім цяжарам на арэндадаўцаў.

– Першым чынам, нам варта пераканацца ў тым, што бюракратычны ціск будзе мінімальным для абодвух бакоў і ніякія дадатковыя нагрузкі не будуць ускладзены на невялікіх і дробных домаўладальнікаў асабліва, – папярэдзіў Фест.

 

Градуяваная мадэль – добры стымул для санацыі

Для размеркавання выдаткаў паміж арандатарамі і арэндадаўцамі будзе выкарыстоўвацца градуяваная ма-дэль: уладальнікі дамоў з вельмі высокім узроўнем выкі-даў парніковых газаў на квадратны метр павінны будуць аплачваць 95% цаны CO2, у той час як у дамах з нізкім узроўнем выкідаў несці выдаткі давядзецца самім жыха-рам. Мяркуецца, што гэтыя меры паслужаць для дома-ўладальнікаў добрым стымулам для правядзення энерга-захавальных рамонтных работ, а арандатараў заклічуць да эканоміі энергіі.

Паводле СМІ.

FOTO: FREEPIK.COM / @FREEPIK

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас