Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нацыянальная стратэгія па абароне тарфяных балот

Навіны Германіі. Нацыянальная стратэгія па абароне тарфяных балот

23 лістапада 2022, 11:12 У свеце 46
Навіны Германіі. Нацыянальная стратэгія па абароне тарфяных балот

Федэральны ўрад хоча значна палепшыць абарону тарфяных балот. Тады гэтыя рэгіёны змогуць сыграць ключавую ролю ў абароне клімату

Федэральны ўрад хоча ў будучыні лепш абараніць тарфянішчы, каб яны змаглі ўнесці ўклад у абарону клімату. Стратэгія, прынятая Федэральным кабінетам міністраў, заклікана спрыяць дасягненню мэт Германіі па абароне клімату і аднаўленні біяразнастайнасці на тарфянішчах.

У наш час больш за 90 адсоткаў тарфянішчаў Германіі настолькі асушаны, што штогод выкідваюць у атмасферу каля 53 мільёнаў тон парніковых газаў. Гэта адпавядае 7,5 адсоткам ад агульнага аб’ёму выкідаў парніковых газаў у Германіі. З іншага боку, калі пакінуць тарфянішчы некранутымі, то яны становяцца магутным сховішчам вуглякіслага газу, што разбурае клімат. Стратэгія прадугледжвае пераўвільгатненне тарфянішчаў.

– Асушаныя тарфянішчы выдзяляюць вялікую колькасць парніковых газаў і тым самым спрыяюць кліматычнаму крызісу, таму нам неабходна іх пераўвільгатніць, – растлумачыла міністр навакольнага асяроддзя Штэфі Лемке.

Па яе словах, тарфянішчы захоўваюць “гэтулькі ж вугляроду, колькі ўсе нямецкія лясы разам узятыя”. Гер-манія хоча стаць па-кліматычнаму нейтральнай да 2045 года, гэта значыць выкідваць у атмасферу толькі такую колькасць парніковых газаў, колькі можа быць паглынута. Натуральная абарона клімату, г.зн. уклад у абарону клімату такіх экасістэм як лясы і тарфянішчы, павінна дапамагчы ў дасягненні гэтай мэты.

Паводле СМІ.

Фота: picture alliance/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас