Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кніга пра гарадзенскія замкі

Кніга пра гарадзенскія замкі

23 лістапада 2022, 11:03 Выданні 66
Кніга пра гарадзенскія замкі

 У Менску асобнай кнігай свет пабачыў гісторыка-архітэктурны нарыс “Гродзенскія замкі”. Кніга выйшла на трох мовах – беларускай, ангельскай і расейскай. Прыгожае выданне  з’явілася, дзякуючы выдавецтву “Рыфтур” і яе аўтарам Юрыю Кітурку і Валянціне Царук. Над кнігай таксама працавалі фатограф Сяргей Плыткевіч і перакладчык Сяргей Рагачэўскі.

“Гродзенскія замкі” выйшлі з друку пад рэдакцыяй Андрэя Вашкевіча і Наталлі Плыткевіч. Кніга апавядае пра гісторыю забудовы Замкавай гары ў Гародні, адкуль бярэ свой пачатак старажытны горад над Нёманам. Гэта месца, дзе ніколі не перарывалася жыццё і тварылася гісторыя: першае сялянскае паселішча, цэнтр удзельнага княства, рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага, палац караля Рэчы Паспалітай.

Гарадзенскія замкі – гэта найбольш знакамітыя помнікі архітэктуры і гісторыі Гародні. Вось ужо восем стагоддзяў стаяць яны на высокіх пагорках над Нёманам як сведкі і ўдзельнікі розных падзей, што ўвайшлі ў гісторыю Беларусі. Па-рознаму складваўся іх лёс. Былі яны непрыступнымі цвердзямі, шыкоўнымі палацамі, прадстаўнічымі каралеўскімі рэзідэнцыямі, за валоданне імі змагаліся князі і каралі, часам іх ператваралі ў вязніцу, казарму, шпіталь… А сёння замкі служаць беларускаму народу як скарбніца яго гісторыі і культуры, як асяродак яго высокага духу і таленту… “Гродзенскія замкі” выйшлі з друку па замове Гарадзенскага гістарычна-археалагічнага музея.

Аксана Шпак.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ  З  НЯБЫТУ
Культура

Свой край вывучай. ВЯРТАННЕ З НЯБЫТУ

28 кастрычніка 2019, 18:5315
Далучайцеся да нас