Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кніга пра настаўніка з Дзярэчына

Кніга пра настаўніка з Дзярэчына

22 лістапада 2022, 20:42 Выданні 53
Кніга пра настаўніка з Дзярэчына

Ці часта ў Беларусі выдаюцца кнігі пра настаўнікаў? Даволі рэдка, асабліва ў апошні час. А вось былога настаўніка Дзярэчынскай сярэдняй школы Зэльвенскага раёна Пятра Марціноўскага (1932-2006) пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын не забыўся. Ён падрыхтаваў да друку кнігу Пятра Марціноўскага “Каб не пагаслі зоры”, якая на днях пабачыла свет у Менску.

Пётр Мікалаевіч Марціноўскі не толькі ўсё жыццё працаваў вясковым настаўнікам, але і 28 гадоў узначальваў зэльвенскае раённае літаратурнае аб’яднанне “Зоры над Зальвянкай”. Сяргей Чыгрын у прадмове да кнігі напісаў: “Дом Пятра Мікалаевіча Марціноўскага ў Дзярэчыне прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі жартоўна называлі домам літаратараў. Калі б не прыехаў у старажытны Дзярэчын – ноччу ці днём, у святы ці ў гарачы будзень – з усмешкаю і з бацькоўскай цеплынёй Пятро Мікалаевіч заўсёды запрашаў у сваю светлую і прасторную хату. І не проста запрашаў, а смачна частаваў кумпячком ці каўбаскай і абавязкова наліваў самаробнага вінаграднага віна, якому мы далі назву “Martini” (ад слова Марціноўскі). І за гэтым частаваннем гадзінамі, а то і суткамі, лілася гутарка пра лёс роднай мовы, пра літаратуру, гісторыю, і пра Беларусь наогул”.

Кнігу “Каб не пагаслі зоры” склалі выбраныя артыкулы Пятра Марціноўскага, якія на працягу многіх гадоў друкаваліся на старонках розных беларускіх выданняў, найперш у Зэльвенскай раённай газеце. Сюды ўвайшлі таксама яго песні і ўспаміны тых людзей, якія ведалі Пятра Мікалаевіча, з якімі ён сябраваў ці дапамагаў ажыццяўляць першыя крокі ў літаратуру і педагогіку. А гэта ўспаміны вядомых людзей Беларусі Алеся Траяноўскага, Міхася Скоблы, Уладзіміра Ягоўдзіка, Валянціна Дубатоўкі, Уладзіміра Мазго, Сяргея Чыгрына і многіх іншых. Кніга багата ілюстраваная ўнікальнымі фотаздымкамі. Надрукавана ў кнізе таксама перапіска Пятра Марціноўскага з Ларысай Геніюш, Юркам Голубам, Аляксеем Пяткевічам, Паўлам Сцяцко, Алесем Траяноўскім і іншымі асобамі. У апошні раздзел кнігі ўвайшлі вершы паэтаў, прысвечаныя Пятру Марціноўскаму.

Кніга “Каб не пагаслі зоры” Пятра Марціноўскага – гэта памяць пра выдатнага педагога, чалавека, які любіў усё беларускае, роднае, які заўсёды падтрымліваў творчую моладзь і ганарыўся ёю ўсё сваё жыццё.

Аксана Шпак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3421
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0918
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3817
Далучайцеся да нас