Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр літаратуразнавец Міхась Тычына

Памёр літаратуразнавец Міхась Тычына

16 лістапада 2022, 22:31 Грамадства, Культура, Навука 231
Памёр літаратуразнавец Міхась Тычына

Міхась Тычына нарадзіўся 10 лютага 1943 года ў сям’і ссыльнага селяніна ў Якуціі. Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец в. Завалочыцы ў 1930 г. быў высланы як кулак у Алданскі раён ЯАССР; маці, Алашкіна Кацярына Сцяпанаўна (руская) як кулачка была выслана тады ж. Брат архітэктара Уладзіміра Тычыны, стрыечны брат беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна. Закончыў філалагічны факультэт Берасцейскага педагагічнага інстытута (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1965). Закончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970).

Доктар філалагічных навук. Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі, выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Пэн-Цэнтра

Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў (берасцейская абласная газета “Заря”), як крытык і літаратуразнавец – з 1969 (часопіс “Маладосць”). Быў спецыялістам у галіне літаратуразнаўчай экспертызы.

Тычына – аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў свайго стрыечнага брата Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.

У Акадэміі навук Міхася Тычыну называлі “эталонам сумлення”.

Памёр 7 лістапада 2022 года.

Фота Кастуся Дробава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1915
Далучайцеся да нас