Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Вільні аднавілі помнік Францішку Аляхновічу

У Вільні аднавілі помнік Францішку Аляхновічу

9 лістапада 2022, 07:12 Грамадства, Культура 59
У Вільні аднавілі помнік Францішку Аляхновічу

Вось як ён выглядае. Рэнавацыю зрабіў літоўскі скульптар Аідас Рыціс Васіляўскас.

Грошы на яго аднаўленне збіралі талакой.

Францішак Аляхновіч – адзін з пачынальнікаў беларускага прафесійнага тэатра, вязень ГУЛАГа, жахі якога першы ў гісторыі апісаў у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе “У капцюрох ГПУ”. Быў забіты ў 1944 годзе і пахаваны на Кальвінісцкіх могілках у Вільні, якія за савецкім часам былі ліквідаваныя.

У 1989 годзе на могілках Росы з’явілася сімвалічная магіла Аляхновіча і часовая, зробленая з пластыку, мадэль помніка аўтарства скульптара Эдуарда Падбярэскага.

З часам яна сапсавалася і яе прыбралі, пакінуўшы замест драўляны крыж. Напярэдадні Дзядоў на магіле Аляхновіча з’явіўся новы помнік. Пра гэта паведаміў актывіст і бізнэсовец Кірыла Атаманчык.

– Сёння я шчаслівы, бо мы аднавілі помнік забітаму ў 1944 варожай куляй славутаму беларусу – беларускаму драматургу, пісьменніку Францішку Аляхновічу! Мы паспелі зрабіць гэта да Дзядоў. Цяпер, кожны можа прыйсці на віленскія Росы і запаліць зніч у гонар нашага славутага адраджэнца!

Я яшчэ раз шчыра дзякую ўсім тым, хто ахвяраваў сваімі сіламі, сродкамі і часам для нашай агульнай справы! Дзякуй скульптару Аідасу Рыцісу Васіляўскасу, які зрабіў цудоўную рэнавацыю! Калі мы разам, калі мы талакою, то мы шмат можам. Цаніце сваё. Бараніце сваё. Ахоўвайце сваё. Аднаўляйце сваё.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас