Home
літаратура

“Дыханне трыснягоў” у Лідзе

“Дыханне трыснягоў” у Лідзе

19 кастрычніка, у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі Юркі Голуба “Дыханне трыснягоў”.

Яе ўкладальнік – беларускі літаратуразнавец Міхась Скобла. Кніга выйшла ў друк за кошт сродкаў сям’і аўтара. Юркі Голуба ўжо з намі няма, два гады назад ён як птушка шчасця, надзеі ўзляцеў у нябёсы. Але ж лідзяне памятаюць творцу. Памятае яго і горад Ліда. У нас, у Лідзе, ён быў неаднаразова: прыязджаў з сябрамі па пяры з Гародні, сустрэчы былі і ў Доме Валянціна Таўлая і ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Лідскія паэты мелі непарыўную сувязь з ім. У тым ліку і я, аўтар гэтых радкоў. (Аб маіх адносінах, пра сустрэчы з паэтам я як-небудзь напішу іншым разам).

20 кастрычніка, шаноўнаму паэту споўнілася б 75 год. Перад прысутнымі навучэнцамі УА “Лідскі дзяр-жаўны політэхнічны каледж, лідскімі літаратарамі і краязнаўцамі, работнікамі бібліятэкі выступілі ўкладальнік, рэдактар, аўтар прадмовы да кнігі Міхась Скобла, а таксама такія гарадзенскія творцы як Валянцін Дубатоўка, Ала Петрушкевіч, Янка Трацяк, Рычард Бялячыц, Валерый Петрыкевіч, Міхась Зізюк, Алесь Краўцэвіч, лідскі пісьменнік Станіслаў Суднік.

Імпрэза прайшла цікава і пазнавальна. Да слова, сярод выступоўцаў былі: доктар навук і два кандыдаты, узровень, аднак.

Кнігу “Дыханне трыснягоў” можна будзе пачытаць у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы.

mde

Яе мог набыць і любы ахвочы. Для сваёй хатняй бібліятэкі набыў і я, аўтар гэтых радкоў.

Алесь Хітрун.

Previous article Пачалася рэстаўрацыя 500-гадовага храма ў Мураванцы
Next article 75-годдзе Юркі Голуба ў Зэльве

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016