Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Суквецце” расквітнела ў Гародні

“Суквецце” расквітнела ў Гародні

30 кастрычніка 2022, 06:40 літаратура 42
“Суквецце” расквітнела ў Гародні

Сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце”, што пры рэдакцыі “Лідскай газеты” выступілі ў абласной сталіцы – Гародні. Так, менавіта “суквеццеўцы” былі запрошаны туды па дамоўленасці са старшынёй Гарадзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч. Месцам для правядзення імпрэзы стаў ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”.

Гарадзенцы цёпла, па-сяброўску сустрэлі лідзян. Уся зала, на колькі разлічана для гледачоў, была запоўнена. Вядома, на абласны літаратурны Рэгіён-фэст прыехаў творчы дэсант літаратураў з Лідчыны! Ды і паслухаць і пабачыць майстроў беларускага пісьменства, якія сваімі творамі радуюць і лашчаць слых ужо нават далёка за межамі Лідскага рэгіёна – гэта гістарычны момант. Творцы, прадстаўленыя кіраўніком літаратурнай суполкі “Суквецце” Аляксандрам Мацулевічам, адзін за адным падымаліся на імправізаваную сцэну. Спачатку, А. Мацулевіч зрабіў агляд дзейнасці літаратурнай суполкі, падзяліўся гістарычнымі яе вехамі. Алесь Хітрун раскрыў старонкі мінулай і сучаснай Лідскай літаратуры, прэзентаваў тры (№ 8, 9, 10) выдадзеныя за апошнія гады літаратурна-мастацкія зборнікі “Ад лідскіх муроў”, як вынік дзейнасці творчай інтэлігенцыі Лідчыны, і ўручыў іх калегам па пяру на захоўванне і знаёмства з творчасцю іх сяброў-аднадумцаў. Ён жа зачытаў і свае вершы. Душэўна і цёпла, сабраныя прыхільнікі мастацкага слова слухалі вершы ў выкананні паэтэсы Ганны Рэлікоўскай, Людмілы Русь, Тарэсы Смольскай, Алы Юшко, Антона Піліпчыка, Ганны Гайдукевіч, Ірыны Маркевіч, Канстанціна Якубчыка, Іосіфа Кліза, Вольгі Ашмяны-Бічэль, Ларысы Лайкевіч. Кожны па-свойму адметны, у кожнага свой стыль напісання, у кожнага свая гісторыя нараджэння таго ці іншага твора. Гарадзенская пісьменніца Наталля Васільеўна Гарбачова таксама зачытала вершы, прысвечаныя гораду Лідзе, у якім яна ў свой час жыла і працавала. На памяць пра сябе яна падпісала для Дома Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея зборнік вершаў “Память огненных лет”, у якім яна з’яўляецца ўкладаль-нікам і рэдактарам.

Музычныя нумары, якія аздобілі літаратурную вечарыну, таксама паднялі настрой прыхільнікам у зале, якія нават не вытрымлівалі і стоячы пляскалі – дзякавалі за падораны ім зарад эмоцый і пазітыву.

Уражанай ад пройдзенай імпрэзы засталася і сама старшыня Гарадзенскага абласнога Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Антонаўна Кебіч. Яна шчыра падзякавала лідзянам за яркія, гарачыя выступленні, зазначыла, што з гэтай вечарыны пачаўся новы праект, у якім будуць прымаць удзел літаратурныя аб’яднанні, што размяшчаюцца на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці. І ўручыла кіраўніку лідскай літаратурнай суполкі дыплом аб прысваенні звання “Ганаровы партнёр Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас