Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзідэнт павіншаваў работнікаў культуры па-беларуску

Прэзідэнт павіншаваў работнікаў культуры па-беларуску

18 кастрычніка 2022, 20:18 Грамадства, Культура 27
Прэзідэнт павіншаваў работнікаў культуры па-беларуску

9 кастрычніка ў Беларусі адзначылі Дзень работнікаў культуры.

Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры па-беларуску:

 

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Беларуская культура з’яўляецца ўнікальнай духоўнай скарбніцай народа, невычэрпнай крыніцай яго самабытнасці і нацыянальнай годнасці. Дасягненні айчынных майстроў складаюць каштоўны летапіс нашай гісторыі, уносяць значны ўклад у развіццё сусветнай творчай прасторы. Ваша найвышэйшае прызначэнне – адраджэнне народных традыцый і рамёстваў, захаванне гістарычнай памяці, стварэнне новых сучасных твораў мастацтва і выхаванне таленавітай моладзі.

Упэўнены, вы і надалей будзеце працягваць слаўныя традыцыі сваёй прафесіі, з гонарам несці адказную місію па зберажэнні і памнажэнні культурных здабыткаў.

У гэты цудоўны дзень я жадаю вам усім натхнення, поспехаў у творчасці, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

 

Па ўсёй краіне прайшло мноства мерапрыемстваў з нагоды свята.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
На фестывалі-кірмашы "Кераміка Крэва"
Культура

На фестывалі-кірмашы "Кераміка Крэва"

15 жніўня 2025, 09:1714
Далучайцеся да нас