Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памяці Васіля Ермаловіча

Памяці Васіля Ермаловіча

18 кастрычніка 2022, 20:41 Грамадства, Культура 21
Памяці  Васіля Ермаловіча

1 кастрычніка 2022 года памёр  вядомы беларускі перакладчык, журналіст, педагог і экскурсавод, Васіль Васільевіч Ермаловіч, які нарадзіўся ў вёсцы Каранец Бярэзінскага раёна Менскай вобласці. Маці – Кацярына Іванаўна і бацька – Васіль Рыгоравіч мелі 4-х сыноў: Валодзя, Іван, Ігар і Васіль. Васіль закончыў Дзмітравіцкую школу, а ў 1961 годзе паступіў у Менскі дзяржаўны інстытут замежных моў, які закончыў у 1966 годзе. У 1967- 68 гг. выкладаў нямецкую і англійскую мовы ў вёсцы Лоша Уздзенскага раёна.

У 1968-69 гг. прыйшоў выкладаць у Інстытут за-межных моў. З 1973 па 1976 г. працаваў перакладчыкам у Найрупінскай камендатуры ГСВГ (Групы савецкіх войскаў у Германіі), а пасля гэтага быў зноў запрошаны ў Інстытут замежных моў на кафедру германскіх моў, дзе працаваў да 2010-2011 навучальнага года выкладчыкам нямецкай мовы. З 1990 да 2010 г – старшыня суполкі ТБМ Лінгвістычнага ўніверсітэта. Плённа працаваў на ніве перакладчыцкай дзейнасці. Займаўся перакладамі Рыгора Барадуліна, пераклаў больш за 20 вершаў са зборніка “Ксты”. У 1970 – 1990-ыя гг. працаваў у якасці гіда-перакладчыка з нямецкамоўнымі турыстамі падчас летніх вакацый. Займаўся навуковай дзейнасцю.

Любімыя пісьменнікі юбіляра – Купала, Колас, Багдановіч, Быкаў, Караткевіч, Барадулін. З 2012 года часта друкаваўся ў розных СМІ…

Васіль Васільевіч быў сапраўдны эрудыт. Яго можна было сустрэць у тэатры, музеі альбо на выставе.

Выказваю спачуванні братам, пляменнікам і сябрам Васіля Васільевіча.

Аляксей Шалахоускі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
Далучайцеся да нас