Нобелеўская прэмія міру 2022 года прысуджана беларускаму адвакату і актывісту Алесю Бяляцкаму, ліквідаванаму па рашэнні суда расійскаму цэнтру “Мемарыял” (прызнаны інагентам) і ўкраінскаму Цэнтру грамадзянскіх свабод. Пра гэта абвясціў у пятніцу Нарвежскі нобелеўскі камітэт.
Як адзначаецца ў матывавальнай частцы рашэння, прэмію ўручаць за “прадстаўленне грамадзянскай супольнасці ў сваіх краінах”. Яны “прасоўвалі права крытыкаваць улады і абараняць фундаментальныя правы грамадзян”, лічаць у Осла.
Лаўрэаты “паказваюць значэнне грамадзянскай супольнасці для справы міру і дэмакратыі”, падкрэслівае камітэт.
Свой выбар у Осла таксама тлумачаць тым, што Нарвежскі Нобелеўскі камітэт хацеў бы адзначыць “трох выбітных барацьбітоў за правы чалавека, дэмакратыю і мірнае суіснаванне краін-суседзяў – Беларусі, Расіі і Украіны. Сваімі настойлівымі высілкамі ў імя чалавечых каштоўнасцяў, антымілітарызму і прынцыпаў законнасці лаўрэаты гэтага года адрадзілі і ўшанавалі уяўленні Альфрэда Нобеля пра свет і братэрстве народаў – уяўленні, найболей запатрабаваныя ў сённяшнім свеце”.

Алесь Бяляцкі – беларускі актывіст, старшыня незарэгістраванага ўладамі Беларусі праваабарончага цэнтра “Вясна”. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Карэліі ў беларускай сям’і, у 1984 годзе скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаў дыплом выкладчыка філалогіі, у 1984-1986 гадах служыў у Савецкай Арміі, з 1991 па 1995 год быў дэпутатам Менскага гарадскога савета. У 1996 годзе ён заснаваў цэнтр “Вясна”, у 2007-2016 гадах з’яўляўся віца-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека.
У лістападзе 2011 года Беляцкага прызналі вінаватым ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры і прысудзілі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоц-ненага рэжыму. Падставай для крымінальнай справы ў адносінах да Бяляцкого стала інфармацыя пра яго замежныя банкаўскія рахункі, перададзеная праваахоўным органам Беларусі прадстаўнікамі Літвы і Польшчы. Падчас судовага працэсу Беляцкі заяўляў, што грошы, якія паступалі на яго рахункі, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.
ЕС і ЗША неаднаразова патрабавалі ад беларускіх улад вызвалення Бяляцкага, ён выйшаў на волю па амністыі ў 2014 годзе. 14 ліпеня 2021 года Бяляцкі быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы па ч. 1 і 2 арт. 342 (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”) і ч. 2 ст. 243 (“Ухіленне ад выплаты падаткаў”).
У 2012 годзе Бяляцкі атрымаў прэмію Дзярждэпартамента ЗША, у 2013 годзе Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы Бяляцкаму была прысуджана прэмія Вацлава Гавела, у 2020 годзе быў узнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй Сахарава.
Уручэнне прэміі
Нобелеўская прэмія міру ўпершыню прысуджана ў 1901 годзе. Бывалі гады, калі пераможца ў гэтай намінацыі не аб’яўляўся, апошні раз гэта адбылося ў 1972 годзе. Прычынамі былі Першая і Другая сусветныя войны, супярэчнасці паміж чальцамі камітэта і “адсутнасць годных кандыдатаў”.
Цырымонія ўручэння прэміі пройдзе ў Осла 10 снежня – ва ўгодкі смерці Нобеля. Памер грашовай складовай Нобелеўскай прэміі ў кожнай намінацыі сёлета, як і ў мінулым годзе, складзе 10 млн крон ($ 900 тыс. па бягучым курсе).
Нобелеўскі тыдзень пачаўся 3 кастрычніка. Так-сама ўжо сталі вядомыя імёны лаўрэатаў прэмій па фізіцы, хіміі, медыцыне і літаратуры. 10 кастрычніка ў Стакгольме Нобелеўскі камітэт Каралеўскай акадэміі навук абявесціў імя лаўрэатаў прэміі Дзяржаўнага банка Швецыі памяці Альфрэда Нобеля па эканоміцы.
Паводле ТАСС.
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру амаль кожны год атрымліваюць неадназначнае стаўленне (уладаў, грамадства, цэлых краінаў). Але, як бы там ні было, Нобелеўская прэмія Алеся Бяляцкага – трэцяя прэмія беларусаў у новы час: пасля Жарэса Алфёрава (фізіка) і Святланы Алексіевіч (літаратура). Усё пройдзе, а нобелеўскія лаўрэаты ў гісторыі Беларусі застануцца.

