Home
Грамадства

90 гадоў з дня нараджэння Івана Пташнікава

90 гадоў з дня нараджэння Івана Пташнікава

У гісторыі беларускай літаратуры ёсць імёны творцаў, якія ў чытача адразу ж выклікаюць дакладныя асацыяцыі. Калі гаворка ідзе пра празаіка Івана Пташнікава (1932-2016), прыгадваецца вёска. І гэта не тая вясковая проза, што даўно састарэла і здаецца неактуальнай сёння, але глыбокая, густая, поўная дакладна намаляваных партрэтаў і трапных выразаў. А яшчэ – слоў і вобразаў, звязаных з роднымі мясцінамі пісьменніка – Лагойшчынай. Там празаік нарадзіўся 7 кастрычніка 1932 года. Дэбютаваўшы ў літаратуры як паэт, Іван Пташнікаў хутка намацаў іншую дарогу ў творчасці – прозу. Грунтоўную, сур’ёзную, класічную. Таму і не дзіўна, што хутка заваяваў любоў чытача і павагу крытыкаў. Першую аповесць пад назвай “Чачык” апублікаваў у 1957 годзе ў часопісе “Полымя”, і ўжо праз два гады выйшла яго першая кніга апавяданняў “Зерне падае не на камень”. Потым былі знакамітыя раманы: “Тартак”, што праз некаторы час стаў тэлефільмам; “Алімпіяда”, пераствораны ў выглядзе тэлеспектакля; “Найдорф”, які прынёс аўтару Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Якуба Коласа. У прозе Івана Пташнікава гучаць антываенныя матывы, бачацца трагедыі спаленых вёсак, скалечаныя лёсы простых людзей. Гаворка ідзе не толькі пра вайну, але і пра чарнобыльскую трагедыю. Гэтая катастрофа таксама не пакінула празаіка абыякавым, ён адгукнуўся страшным апавяданнем “Львы”. Яркі прадстаўнік філалагічнага пакалення айчынных пісьменнікаў. Паплечнік Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Вячаслава Адамчыка, Іван Пташнікаў быў і выдатным рэдактарам, доўгі час загадваў аддзелам прозы часопіса “Полымя”. Яго творы вывучаюццца ў школе і ва ўніверсітэтах.

Вікіпедыя.

Previous article Прэзідэнт павіншаваў работнікаў культуры па-беларуску
Next article Навіны Германіі. Жанна Кромер: Германія - не самы лёгкі варыянт

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515